Представители Витебского областного суда посетили Шумилино

2023 – Год мира и созидания 85 лет Витебской области Общество

Дзень правялі карысна і цікава

15 лютага суд Шумілінскага раёна наведала прадстаўнічая дэлегацыя Віцебскага абласнога суда, якая прыехала вывучыць работу суда, яго падраздзяленняў і асобных супрацоўнікаў і дапамагчы па ўсіх напрамках дзейнасці.

Супрацоўнікі абласнога суда і старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская наведалі Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей, каб пашырыць веды пра рэгіён, яго гісторыю і культурнае жыццё. Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, асаблівую ўвагу выклікаў аповед пра гісторыю раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прыклады мужнасці і гераізму жыхароў раёна, партызан, воінаў-вызваліцеляў, факты знішчэння мірнага насельніцтва фашыстамі, а таксама тое, што дзякуючы расследаванню пракуратуры колькасць устаноўленых фактаў павялічваецца нават праз восем дзесяцігоддзяў пасля вайны. Госці палюбаваліся карцінамі нашых землякоў-мастакоў, даведаліся пра супрацоўніцтва музея з ветэранскай арганізацыяй.

  • У год, абвешчаны Прэзідэнтам краіны Годам міру і стварэння, вельмі важна вярнуцца да сваіх каранёў, імкнуцца стваральна працаваць і не дапускаць такіх трагічных падзей, якія мелі месца ў гісторыі, – адзначыў суддзя Віцебскага абласнога суда Дзяніс Губанаў. – Экскурсія была вельмі змястоўнай. Мы даведаліся шмат цікавага пра Шумілінскі раён, былі ўражаны наяўнасцю ўнікальных экспанатаў. Нам удалося правесці гэты дзень вельмі насычана як з пункту гледжання рабочых момантаў, так і з пункту гледжання культурна-асветніцкіх мэт.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *