Где и как можно использовать беспилотники? Отвечает участковый инспектор милиции

Вопрос-Ответ Закон

Дзе можна выкарыстоўваць беспілотнікі?

Дзмітрый Шэдзько, участковы інспектар РАУС Светласельскага сельсавета:

– Згодна з палажэннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб выкарыстанні авіямадэляў» беспілотнікі не павінны падымацца на вышыню больш за сто метраў над узроўнем зямлі або вады. Забаронена іх эксплуатацыя, калі агульная маса складае больш 0,5 кг і адсутнічае маркіроўка. Нельга знаход-зіцца ў зонах, якія забаронены для іх выкарыстання. Выпадкі забароны прымянення беспілотнікаў вызначае Служба бяспекі Прэзідэнта ў адпаведнасці з Законам «Аб дзяржаўнай ахове».

Для выканання афіцыйнага палёту чалавек павінен падаць план палёту або заяўку на выкарыстанне па-ветранай прасторы ў Цэнтр адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. Аба-вязковай умовай для ажыццяўлення аэрафотаздымкі з’яўляецца наяўнасць у карыстальніка паветранай прасторы даз-волу Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы або правілаў выкарыстання авіямадэляў пагражае адміністра-цыйнай адказнасцю ў выглядзе штрафу да 20 БВ, а для юрыдычных асоб – да 50 БВ. Палажэнні Указа «Аб выкарыстанні авіямадэляў» дазваляюць прымяняць спецыяльныя сродкі і зброю ў адносінах да авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў з мэтай прыпынення іх палёту, калі ён здзяйсняецца ў парушэнне дзеючага заканадаўства.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА

Участковыя інспектары РАУС праводзяць прыём грамадзян кожную сераду:

з 17.00 да 20.00 у каб. № 5 РАУС (вул. Вакзальная, д. 3);

з 10.00 да 13.00 – у памяшканнях гра-мадскіх пунктаў аховы правапарадку сельскіх выканаўчых камітэтаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *