Шумилинские милиционеры отметили профессиональный праздник наградами и концертом

Закон Общество

У дзіцячай школе мастацтваў прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню міліцыі «Міліцыя – гэта прызванне, міліцыя – гэта лёс!».

Са святам міліцыю Шуміліншчыны павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Ён адзначыў, што служба ў РАУС, ратаванне людзей, прадухіленне злачынстваў – гэта заўсёды рызыка, так што экзамен на мужнасць і смеласць міліцыянеры здаюць штодзённа. Мікалай Аляксеевіч пажадаў усім спакойных будняў і святаў, моцнага здароўя і дабрабыту. За сумленную службу ў органах унутраных спраў, узорнае выкананне абавязкаў Мікалай Будневіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама старшаму ўчастковаму інспектару па справах непаўналетніх РАУС Алене Селязнёвай (на здымку).

З прафесійным святам калег віншаваў начальнік РАУС Уладзімір Петухоў. Ён падзякаваў за работу асабістаму саставу. Адзначыў, што вельмі цэніць старанне кожнага супрацоўніка, іх імкненне дапамагчы людзям, з гонарам выконваць пастаўленыя задачы. Міліцыянеры не лічацца з часам, працуюць і вечарамі, і ў выхадныя, не праходзяць міма правапарушэнняў і ў водпуск. А што ў РАУС працуюць дынастыямі, сведчаць пра тое, што ў міліцыі не бывае выпадковых людзей.

За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці Уладзімір Петухоў уручыў нагрудны знак выдатнасці Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама міліцыянеру‑вадзіцелю аператыўна‑дзяжурнай службы Дзмітрыю Ярыга.

Ганаровай граматай УУС быў ўзнагароджаны ўчастковы інспектар міліцыі Юрый Сільвестраў, граматай УУС – памочнік дзяжурнага аператыўна‑дзяжурнай службы Аляксей Пашкевіч і вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Уладзімір Ушал. Падзяка УУС за добрасумленную службу аб’яўлена ўчастковаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Дар’і Трафімавай, старшаму дзяржаўтаінспектару ДАІ Віктару Бурлакову, міліцыянеру‑дзяжурнаму ізалятара для затрыманых Юрыю Гоманаву. Некаторыя супрацоўнікі былі ўзнагароджаны знакам «85 гадоў на варце бяспекі» і «165 год пажарнай службе».

Граматай аддзела ўнутраных спраў была адзначана работа старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Аляксея Буракевіча, які па выніках работы за мінулы год прызнаны лепшым па прафесіі. Падзячны ліст ад начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама быў уручаны бацькам участковага інспектара Уладзіслава Алімава – Жанне Мікалаеўне і Аліжону Закіраліевічу.

Для многіх служба ў праваахоўных органах становіцца справай усяго жыцця, адзначыў старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Юрый Арлоў. Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам, якія заўсёды ў страі, якія сталі настаўнікамі для моладзі і працуюць у накірунку прафарыентацыйнай работы і патрыятычнага выхавання ва ўстановах адукацыі. Падзяка РАУС за выхаваўчую работу сярод моладзі была аб’яўлена ветэрану міліцыі Валерыю Шархуну.

Для маладых супрацоўнікаў РАУС на свяце былі праведзены інтэлектуальныя і мастацкія конкурсы. А святочны канцэрт міліцыянерам падрыхтавалі настаўнікі і выхаванцы школы мастацтваў, цэнтра дзяцей і моладзі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *