Слово – делегатам учредительного съезда новой политической партии «Белая Русь». Сергей Сахончик

Общество

Дзеля міру і стабільнасці

Cяргей Сахончык, настаўнік гісторыі Шумілінскай СШ № 1, кіраўнік ваенна-патрыятычнага гуртка «Юны гвардзеец»:

–  У цяперашні час асабліва востра стаіць пытанне патрыятычнага выхавання моладзі. У нашай школе педагогі імкнуцца прывіць юнакам і дзяўчатам лепшыя якасці грамадзяніна, такія як любоў да Радзімы, павагу да сваёй гісторыі. Сёння ўсе канструктыўныя сілы павінны аб’яднацца і накіраваць намаганні на ўмацаванне дзяржаўнасці, захаванне міру і стабіль-насці ў грамадстве. Думаю, што новая палітычная партыя «Белая Русь» актыўна ўключыцца ў гэты працэс, а ўсе, каму дарагая родная Беларусь, не застануцца ў баку ад агульнай справы.

Зараз мы ўсе разам пішам новую старонку гісторыі, а гэта важна не толькі для нас, але і для будучага пакалення. Мае вялікае значэнне, што партыя ствараецца менавіта ў Год міру і стварэння. Гэта яшчэ раз падкрэслівае яе каштоўнасць.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *