Праздничную спортландию для женщин провёл Шумилинский ФОЦ

Новости Спорт, туризм

«Мацней, прыгажэй, ярчэй!» – на спартландыю з элементамі фітнесу запрасілі жанчын і дзяўчат напярэдадні 8 Сакавіка работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Дзве каманды – «Фіта-няшкі» і «Оба на» – у гэты дзень былі яўна нацэлены на добрыя эмоцыі, а спартыўныя практыкаванні і заданні толькі дапамагалі гэтаму. Кнігі і фітболы, абручы і скакалкі – этапы спартландыі праходзілі ўмомант, прычым жанчыны вельмі гучна падтрымлівалі адна адну. А інтэлектуальны конкурс «Занадта разумная» капітаны ператварылі ў сапраўднае шоу.А вось каму сапраўды складана было ў гэты дзень, дык гэта настаўнікам фізкультуры Віктару Гусакову і Уладзіміру Кучко, якія ўзначальвалі судзейскае журы. Аднак са сваімі святочна-спартыўнымі абавязкамі мужчыны справіліся: пры падвядзенні вынікаў улічвалі не толькі спартыўныя вынікі, а і добры настрой, крэатыўнасць удзельніц, якія падчас аднаго з этапаў зрабілі суддзям яркі святочны макіяж. Завяршылася спартландыя ярка і пазітыўна: каманды станцавалі імправізаваны танец з элементамі акрабатыкі і аэробікі. Усе ўдзельніцы атрымалі салодкія прызы і сертыфікаты на бясплатнае наведванне ФАЦ.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *