Бывай, піянерыя! Прывітанне, БРСМ!

Молодёжь Образование

12 піянераў Мікіціхінскай СШ імя Героя Савецкага Саюза М.А. Ласкунова аддалі павагу гальштуку ў колерах беларускага сцяга, якія яны насілі на працягу некалькіх год, і ўступілі ў рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Мерапрыемства праходзіла пад дэвізам «Будучыня краіны – у адзінстве пакаленняў», калі юныя патрыё-ты краіны пераходзяць з адной маладзёжнай арганізацыі ў другую. Гэта традыцыя зарадзілася ў нашай краіне 1 верасня 2022 года.

Школьнікі праспявалі гімн піянераў Беларусі. «Вы прымалі актыўны ўдзел у рабоце раённай піянерскай арганізацыі, – пад-крэсліла старшыня раённага Савета грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Тамара Мураўёва.

– Кожны з вас працаваў у піянерскай дружыне, адказна выконваў піянерскія даручэнні, перамагаў у раённых і абласных конкурсах і праектах. Не забывалі вы і пра цімураўскую работу».

Рабяты адказалі на піянерскі дэвіз, аддалі піянерскі салют і развіталіся з чырвона-зялёным піянерскім гальштукам, перадаўшы яго старшыні раённага Савета грамадскага аб’яднання БРПА.

Следам адбылася цырымонія ўступлення юнакоў і дзяўчат у рады БРСМ. Першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева ўручыла маладым людзям членскія білеты і значкі БРСМ.

– З упэўненасцю можна сказаць, што моладзь Беларусі сёння знаходзіцца пад крылом двух найбуйнейшых грамадскіх аб’яднанняў – Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, – адзначыла Вікторыя Бяляева. – Наступным этапам для ўжо былых піянераў стане работа ў самай масавай маладзёжнай арганізацыі нашай краіны, за 20-гадовую гісторыю якой былі рэалізаваны дзясяткі тысяч праектаў і праграм па патрыятычным, культурным, творчым, навуковым, валанцёрскім, міжнародным напрамках. У БРСМ тысячы падлеткаў і маладых людзей праходзяць школу грамадзянскага станаўлення, далучаюцца да грамадскага жыцця. У нас вітаюцца крэатыў, пазітыў і добрыя справы на карысць нашай Беларусі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *