Главный внешнеэкономический партнёр шумилинских предприятий — Россия

Новости Экономика

12 прадпрыемстваў раёна экспартуюць тавары ў Расію

Раённым выканаўчым камітэтам праводзіцца работа па развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці. Працягваецца работа па выкананні раней заключаных дагавораў аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай і культурнай галінах паміж райвыканкамам, раённым Саветам дэпутатаў і муніцыпальным утварэннем Вялікалуцкі раён Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі; паміж раёнам і муніцыпальным утварэннем Караноўскі раён Краснадарскага края Расійскай Федэрацыі.

Знешнегандлёвыя аперацыі па экспарце тавараў у 2022 годзе здзяйснялі 12 суб’ектаў аспадарання, з іх найбуйнейшыя – ААТ «Обальскі керамічны завод», ТАА «Славянскі прадукт», ТАА «Вежа», ТАА «Альянспластрэсурс», расказала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан.

«Славянскі прадукт» працуе над развіццём і пашырэннем экспарту ўласнай прадукцыі – шукае гандлёвых партнёраў у Расійскай Федэрацыі, штогод прымае ўдзел у міжнародным эканамічным фо-руме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» ў Віцебску, – працягвае Галіна Тадэвушаўна. – «Славянскі прадукт» – пастаянны ўдзельнік выставаў–кірмашоў і дэгустацыйных конкурсаў, якія праводзяцца ў Беларусі і Расіі. Інфармацыя аб прадукцыі прадпрыемства размяшчаецца на старонках часопісаў «21 стагоддзе», «Бізнес-харчаванне», «Бізнес-гурман», «Бізнес Беларусі», «Рэстаранны бізнэс» і ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі».

Обальскі керамічны завод працягвае працаваць па выкананні заключаных кантрактаў з арганізацыямі Калінінградскай, Пскоўскай, Смаленскай, Курскай абласцей Расійскай Федэрацыі на пастаўку будаўнічай цэглы. Удзельная вага ОКЗ у агульным аб’ёме экспарту раёна склала 42,7%.

Па словах Г. Т. Калыхан, у 2022 го-дзе прадпрыемства таксама працавала над прасоўваннем прадукцыі на рынкі Расіі: ОКЗ прымаў удзел у Міжнароднай будаўнічай выставе «Фасад 2022» у г. Калінінград, у 21 Міжрэгіянальным універсальным аптова-рознічным Курскім Коранскім кірмашы. Па выніках удзелу прадпрыемства ў міжнародных выставачных мерапрыемствах у Расійскай Федэрацыі дасягнуты дамоўленасці аб пастаўцы цэглы ААТ «Обальскі керамічны завод» у Курскую вобласць.

Для прасоўвання прадукцыі на рынак Расійскай Федэрацыі ТАА «Вежа» адкрыла гандлёвы дом «Вежа» ў Маскве. Прадпрыемства ўдзельнічала ў пачатку года ў міжнароднай выставе «Прадэкс-па-2023» г. Масква. «Вежа» пастаянна працуе над абнаўленнем і пашырэннем асартыменту экспартуемай прадукцыі. Заключаны дагавор пастаўкі з расійскай гандлёвай сеткай «Смак-Віл».

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *