Более 5 тысяч гектаров яровых зерновых надо посеять аграриям Шумилинщины

Новости Сельское хозяйство

Што будзем сеяць?

У гэтым годзе на палетках сельгасарганізацый раёна будуць сеяць ячмень, пшаніцу, авёс і зернебабовыя, якія зоймуць 5203 гектары.

“На вясеннюю сяўбу спатрэбіцца 1200 тон насення, – расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. – У наяўнасці ёсць 1509 тон, з іх 1289 тон адпавядаюць пасяўным патрабаванням”. Для вясенняй сяўбы ў раёне будзе закуплена 110 тон элітнага насення пшаніцы, аўсу і зернебабовых. За яравой пшаніцай паедуць у Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі і вытворчы камбінат “Альгоўскае”, авёс набудуць у “Віцебскнасентравах”, ячмень – у ААТ “Хацілы‑Агра” Пастаўскага раёна.

Больш за ўсё зерневых і зернебабовых трэба сеяць сельгаспрадпрыемству “Лаўжанскае” і ААТ “Ляжні” (па 800 і 650 га адпаведна).

Пасля зерневых пачнуць сеяць рапс. Яго насення ў дастатковай колькасці ёсць у СФГ “Раднік” (18 тон), расказалі спецыялісты раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. На палетках сельгаспрадпрыемстваў раёна сёлета засеяць 1098 гектараў яравога рапсу. Для гэтага спатрэбіцца 6,6 тоны насення. Яго мяркуюць набываць не толькі ў “Радніку”, але і ў Віцебскім занальным інстытуце сельскай гаспадаркі НАН Беларусі, Віцебскай вопытнай меліярацыйнай станцыі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *