В районном слёте ЮИД победила комнада «Сигнал» из Никитихинской СШ

Безопасность Молодёжь Образование

“Сігнал” з Мікіціхі зноў перамог

У СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху, у якім бралі ўдзел каманды сярэдніх школ раёна. Мерапрыемства было арганізавана супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі сумесна з работнікамі цэнтра дзяцей і моладзі.

Перад удзельнікамі спаборніцтваў выступіў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Петухоў, які пахваліў юных інспектараў дарожнага руху за тое, што яны не толькі самі вывучаюць Правілы дарожнага руху, але і вучаць малодшых сяброў, пажадаў поспехаў і перамог.

Спаборніцтвы былі арганізаваны па пяці намінацыях. У тэмпе прайшло фігурнае ваджэнне веласіпеда. Перамагла каманда СШ № 1, другое і трэцяе месцы – у СШ № 2 г. п. Шуміліна і Обальскай школы. У індывідуальным першынстве лепшыя вынікі паказалі Ягор Каўгуноў і Анастасія Шара-кова (СШ № 1), Анастасія Клюева і Назар Алёшкін (СШ № 2).

Замест традыцыйнага конкурсу малюнкаў сёлета ўведзена новая намінацыя “Плакат сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху”. Першае месца прысуджана камандзе СШ № 1, другое – Мікіціхінскай школе, трэцяе – Обальскай.

Конкурс “Тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху” падаўся многім дзецям цяжкаватым. Лепшыя вынікі прадэманстравала каманда з Мікіціхі, другой стала Кардонская СШ, трэцяй – Обальская. У асабістым заліку лепшыя веды пака-залі Дзмітрый Сазанавец і Вольга Рахцеева (СШ № 2), Валерыя Яроменак з Обальскай СШ, Цімафей Балахонаў з Кардонскай школы.

Сёлета ўпершыню ўведзена і намінацыя “Абучаючая (пазнавальная) праграма”. Падчас выступленняў дзеці павінны былі не толькі паказаць веды, але і падзяліцца імі са сваімі аднагодкамі. Лепш за ўсё гэта атрымалася ў каманд з Мікіціхінскай школы, Обальскай і СШ № 1.

У аказанні першай дапамогі пацярпелым лепш справілася каманда СШ № 1, другое і трэцяе месцы – у каманд з Мікіціхінскай і Обальскай школ.

Падводзячы вынікі спаборніцтваў, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў адзначыў, што злёт юных удзельнікаў дарожнага руху сёлета вызначыўся арганізаванасцю і зладжанасцю. Ён павіншаваў пераможцаў у індывідуальным заліку, уручыў ім дыпломы і падарункі ад спонсараў (ОКЗ і райкама ГА БРСМ).

Агульную перамогу атрымаў “Сігнал” з Мікіціхінскай СШ. Трэба адзначыць, што каманда перамагае другі год запар. Падарункі членам каманды ўручыла начальнік ЦБП № 204 “Белаграпрамбанка” Наталля Крыўко. Другое месца – у СШ № 1 г. п. Шуміліна (падарункі прэзентавала начальнік аддзел па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне Жанна Бужынская), трэцяе – у каманды “Аўтастоп” з Обальскай школы (спонсарам выступіў аддзел ідэалічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама).

11 красавіка ў Наваполацку пройдзе рэгіянальны этап абласных спаборніцтваў юных інспектараў дарожнага руху, у якім прыме ўдзел каманда “Сігнал”. Хочацца па-жадаць ёй поспехаў!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *