Какие улицы отремонтируют в Шумилино

Новости Экономика

Якія вуліцы адрамантуюць у Шуміліне?

Пасля зімы дарожнае пакрыццё вуліц таксама просіць рамонту. Ужо вызначана, якія вуліцы будуць сёлета рамантавацца.
«Зразумела, што асноўны крытэрый, дзе будзе весціся бягучы рамонт, – стан дарогі, – адзначыла намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава. – Усяго плануецца адрамантаваць амаль 6300 квадратных метраў – участкі дарогі па вуліцах Луначарскага (ад вуліцы 40 год Кастрычніка да вуліцы Дачнай), Светласельскай (ад трасы Р-20 да перакрыжавання з вуліцай Суворава), С. Т. Пальвінскай і Лескавіцкай. Дарэчы, уся актуальная інфармацыя пра бягучы рамонт дарог размешчана на афіцыйным сайце райвыканкама». Бягучы рамонт дарог распачнецца ў маі.
Паралельна будзе весціся ямкавы рамонт на дарогах і грэйдзіраванне. Гэтыя віды работ праводзяцца пры неабходнасці. Сёлета плануецца зрабіць бягучы рамонт як мінімум 6 прыдамавых тэрыторый: у Шуміліне каля дома № 82 па вуліцы Сіпко і дома № 16 па вуліцы 70 год БССР, у аграгарадку Слабада каля да-моў №№ 30, 32, 34 па вуліцы Прыазёрнай, у аграгарадку Мікіціха – тры прыдамавыя тэрыторыі па вуліцы Ласкунова. Пры бягучым рамонце прыдамавых тэрыторый будзе захаваны ранейшы тып пакрыцця (асфальт ці пакрыццё са шчэбеню).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *