Господдержка. 19 жителей района получат выплаты к Дню Победы

Новости Общество

Выплаты да Дня Перамогі атрымаюць 19 жыхароў раёна

Па 2000 рублёў атрымаюць двое ўдзельнікаў вайны (з Шуміліна і Обалі), 1100 рублёў будзе выплачана блакадніку Ленінграда, жыхару Шуміліна, па 850 – інвалідам з дзяцінства загінуўшых ваеннаслужачых, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення ці кантузіі, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны, непаўналетнім і паўналетнім вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета.

Усяго дзяржаўныя выплаты да свята атрымаюць 19 жыхароў раёна на суму 18 тысяч 700 рублёў. Сродкі выдзелены з рэспубліканскага бюджэту.Матэрыяльная дапамога будзе выплачана з 26 красавіка да 4 мая 2023 года.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *