20 шумилинцев призовут весной на воинскую службу

Главное Общество

Вясенні прызыў завяршаецца

–  Вясенні прызыў амаль завершаны, – адзначыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін. – Падчас прызыўной кампаніі працавалі з 60 маладымі людзьмі ва ўзросце да 27 год. На тэрміновую вайсковую службу пойдуць каля 20 чалавек.

На сённяшні дзень прызыўнікі праходзяць медыцынскія камісіі, у адасобленую групу прыязджаюць прадстаўнікі часцей для адбору новага папаўнення.

На мінулым тыдні ў Шуміліна завіталі пагранічнікі на чале з намеснікам начальніка аддзела камплектавання і ўліку асабовага саставу Полацкага пагранічнага атрада падпалкоўнікам Антонам Емяльянавым, каб выбраць будучых пагранічнікаў для службы ў Полацкі ці Мазырскі пагранатрады, Гомельскую пагранічную групу ці ў групу сувязі і забеспячэння, якая знаходзіц-ца ў Мінску. «Для службы ў пагранорганах найперш улічваюцца псіхалагічнае здароўе, фізічная падрыхтаванасць, – расказвае Антон Емяльянаў. – Улічваецца і жаданне самога прызыўніка. Спачатку аналізуецца асабістая справа маладога чалавека, затым праводзіцца псіхалагічнае тэсціраванне, гутарка з бацькамі, і толькі пасля суразмовы і праверкі асобы кандыдата робіцца канчатковае заключэнне».

«Калі ў восеньскім прызыве мы адабралі 8 пагранічнікаў, то зараз па ўсіх крытэрыях падышоў толькі адзін, – падсумаваў Антон Емяльянаў. – Падкрэслю, каб трапіць у органы пагранічнай службы, трэба прайсці сур’ёзны адбор – выпадковых людзей у нас не можа быць, бо абарона Дзяржаўнай граніцы спра-ва адказная».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *