Вопросы, которые подкидывает жизнь. День работы с населением прошёл в Николаевском сельсовете

Главное Новости Общество

Пытанні, якія падкідвае вясна і жыццё

Встреча с жителями д. Мишковичи.

На мінулым тыдні на тэрыторыі Мікалаеўскага сельсавета прайшоў дзень работы з насельніцтвам.

Рабочая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам сустрэлася з жыхарамі населеных пунктаў Дубрава, Мікалаева, Андрэева, Мішкавічы, Кардон, каб выявіць праблемныя пытанні, якія іх непокояць і патрабуюць рашэння на раённым узроўні, а заадно правесці інфармацыйна‑тлумачальную і прафілактычную работу. Хочацца адзначыць вельмі высокую актыўнасць насельніцтва літаральна ў кожнай вёсцы. Народ за доўгую зіму ссумаваўся па ўзаемінах, многім хацелася выказацца, быць пачутым.

Агульнае пытанне, якое ўзнялі практычна ў кожным населеным пункце сельсавета – лёс аўтобуснага маршрута Кардон-Віцебск, які нядаўна перастаў існаваць з-за таго, што вадзіцель-прыватнік прыняў рашэнне спыніць сваю дзейнасць. Сітуацыя раённаму кіраўніцтву вядомая, даваў тлумачэнні Мікалай Будневіч, і зараз прымаюцца ўсе меры для таго, каб аднавіць маршрут у першую чаргу да Шуміліна, адкуль вяскоўцы змогуць дабрацца пры неабходнасці да Віцебска ці Полацка зручным транспартам.

Зразумела, што ў гэты час на першы план выйшлі дарожнара-монтныя пытанні. Так, чакае паднаўлення ўчастак дарогі Гусінцы-Макракі, просіць добраўпарадкавання тэрыторыя пасля зносу былой школы ў Мікалаеве. Варта падвезці пясок у пясочніцу каля шматпавярхоўкі ў Мікалаеве і на грамадзянскія могілкі ў Жалудова.

Даволі шмат пытанняў узнялі жыхары Мішкавіч. Паступіла просьба прачысціць цэнтральную каналізацыю ля дома па вул Саркісянца, адрамантаваць дах у шматпавярхоўцы на гэтай жа вуліцы. Пакутуюць вяскоўцы і з-за «возера», якое ўтварылася ў іх на вуліцы Садовай пасля таго, як сувязісты праклалі оптавалакно. Прасілі тут прыняць меры да бадзяжнай жывёлы, хаця, як высветлілася, хапае на вуліцах вёскі і сабак, у якіх ёсць гаспадары, але яны не сочаць за гадаванцамі. У такім разе мэтазгодна прыняць меры і да гаспадароў.

У рабочую групу разам з кіраўніцтвам дарожнай і камунальнай службаў уваходзіў супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях капітан Аляксандр Рэуцкі, які ва ўсіх населеных пунктах правёў з вяскоўцамі прафілактычныя гутаркі. Наступіў самы пажаранебяспечны сезон – сезон палаў, таму ратавальнік у першую чаргу папярэджваў пра забарону паліць сухую траву на корані і агучваў штрафы, якія можна атрымаць за грэбаванне правіламі і залішнюю саманадзейнасць – да 30 базавых велічынь. Атрымалі жыхары Савета і парады, як правільна спальваць смецце на прысядзібных участках.

Адзінокім сяльчанам супрацоўнік РАНС пераканаўча рэкамендаваў устанаўліваць у спальным пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які здольны ратаваць.

Падчас сустрэч паступілі пытанні па гандлёвым абслугоўванні ў аграгарадку Кардон. «Дужа сціплы асартымент і высокія цэны ў нашым райпоўскім магазіне. Хто ўсё гэта кантралюе? – скардзіліся вяскоўцы. – Мы дужа марым пра прыватны магазін, як у Мікалаеве, дзе і з асартыментам, і з цэнамі сітуацыя зусім іншая». Спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама далі пазней каментарый па гэтым пытанні: кіраўніцтва аблспажыўтаварыства не мае намеру адмаўляцца ад магазіна ў Кардоне і паабяцала ў самы бліжэйшы час выправіць сітуацыю з асартыментам тавараў.

Па выніках сустрэч з насельніцтвам складзены пратакол даручэнняў па крытычных заўвагах з 14 пунктаў. Акрэслены адказныя службы і тэрміны выканання. Вынікі работы будуць падведзены на рабочай нарадзе.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *