В Шумилино начался капитальный ремонт двух домов

Новости Экономика

Ідзе капітальны рамонт двух дамоў

У канцы сакавіка Шумілінская ПМК‑70 пачала капітальны рамонт двух шматкватэрных дамоў у Шуміліне – дома № 80 па вуліцы Сіпко і дома № 26 па вуліцы Юбілейнай.

Сродкі на капрамонт дома № 80 па вул. Сіпко (а гэта больш чым 254 тысячы рублёў) выдаткаваны з раён-нага бюджэту, а на капрамонт дома № 26 па Юбілейнай (амаль 500 тысяч рублёў) сфарміраваны за кошт раённага бюджэту і адлічэнняў грамадзян на капрамонт. У двух дамах на даху будзе зроблена новае мяккае пакрыццё, заменены вокны і дзверы ў пад’ездах, атынкаваны і пафарбаваны фасад.

«У дамах памяняем каналізацыйную сістэму, сістэму водазабеспячэння і ацяплення, правядзём электрычныя работы, – расказаў галоўны інжынер Шумілінскай ПМК-70 Раман Карасёў. – Прычым у доме № 80 каналізацыйныя і водаправодныя стаякі будуць заменены як у падвальным памяшканні, так і ў кватэрах. У гэтым доме будуць адрамантаваны балконы, іх абшыюць матэрыялам аднаго колеру, яшчэ адзін балкон будзе адноўлены».

Усе работы павінны быць завершаны ў першым паўгоддзі. На іх выкананне ПМК-70 дае пяцігадовую гарантыю.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *