Ивестиционные мошенники. Жительница района вложилась в «прибыльные акции» и … потеряла 25 тысяч рублей

Происшествия

«Людзі! Не будзьце наіўнымі!»

Жыхарка раёна стала ахвярай махляроў – за некалькі месяцаў згубіла больш за 25 тысяч беларускіх рублёў.

У кастрычніку мінулага года з пацярпелай звязаўся па тэлефоне махляр, які прадставіўся кансультантам біржавой кампаніі «COMMERCE INVESTMENTS» і прапанаваў лёгкі спосаб заробку: купляць і прадаваць каштоўныя паперы і актывы. Ёй прадаставілі несапраўдны інтэрнэт-сайт «https//in-trade/-pro», на якім быццам бы можна зарабляць і на які для пачатку трэба было пералічыць грошы.

У працэсе «работы» пацярпелая пачала бліжэй трымаць зносіны ў сацыяльных сетках з махляром. А ён угаварыў наіўную жанчыну адказваць на званкі такіх жа ахвяр, якія цікавіліся пра эфектыўнасць заробку. Такім чынам пацярпелая рэкламавала дзейнасць махляроў, выстаўляючы яе праўдзівай. Пераводзячы на працягу некалькіх месяцаў грошы на рахункі, жанчына згубіла 25250 рублёў. Калі на інтэрнэт-сайце ў адзін цудоўны дзень быў “намаляваны” яе заробак у 100 тысяч долараў ЗША, але жанчыне не ўдалося іх зняць, яна нарэшце зразумела, што гэта быў падман. Можна толькі здагадвацца, у якім шоку была пацярпелая, калі дакладна стала вядома, што свае накапленні ў 10 тысяч рублёў і 15 тысяч крэдыту, якія яна ўзяла ў адным з банкаў, яна перавяла невядома каму.

«Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, вядзецца расследаванне, – расказаў начальнік крымінальнага вышуку РАУС Руслан Бруеў. – Хочацца папярэдзіць жыхароў раёна: “Людзі! Не будзьце наіўнымі! Хопіць верыць махлярам!”. За прагу атрымаць грошы “на халяву” даводзіцца дорага плаціць».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *