Благодарность за труд от Белорусского союза женщин вручили Наталье Черенок из деревни Мишковичи

Сельское хозяйство

Наталля Чаранок – адна з лепшых даярак ў вобласці

Віцебская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» сёлета ўзнагародзіла падзячнымі лістамі лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны. Адзначана і аператар машыннага даення фермы Мішкавічы  СФГ «Раднік» Наталля Чаранок.

«У маёй групе 68 кароў, ёсць і 14 цялятак, якіх выпойваю, даглядаю і кармлю, – расказала жанчына. – Стараюся быць уважлівай».

Падзячны ліст і падарунак Н. Чаранок уручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яна падзякавала Наталлі за добрую работу, пажадала далейшых працоўных перамог.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *