22 шумилинца отправились на срочную военную службу

Молодёжь Общество

У адказе за мір у краіне

21 красавіка стала адметным днём для 22 юнакоў раёна, у якіх пачынаецца новы этап у жыцці – служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Па добрай традыцыі землякоў праводзілі ў армію ўрачыста.

Што ж, гэта сапраўды пачэсны абавязак – быць салдатам! Армія – першы этап станаўлення мужчын, менавіта там гартуецца характар і выхоўваюцца высокія маральныя якасці. Маладыя шумілінцы будуць год ці паўтара фізічна ўмацоўвацца, спасцігаць асновы ваеннай справы, прывыкаць да армейскай дысцыпліны ў войсках сіл спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, ор-ганах пагранічнай службы і іншых.

А пакуль у адрас заўтрашніх салдат гучалі добрыя словы, пажаданні і наказы. Прызыўнікі прайшлі па вуліцах райцэнтра, усклалі кветкі да помніка землякам у Скверы воінскай славы, на брацкіх могілках у гарадскім парку адбыўся мітынг. У раённым цэнтры культуры іх чакаў сучасны грамад-зянскі абрад «Провады ў армію». На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва раёна, актывісты грамадскіх арганізацый і старшакласнікі школ райцэнтра. Настаяцель Свята-Ануфрыеўскага храма ў Обалі іерэй Уладзімір Пучынскі блаславіў прызыўнікоў на службу.

– Вельмі хутка са зброяй у руках вы станеце на абарону рубяжоў краіны – выконвайце свой доўг з гонарам і сумленнем, працягвайце слаўныя традыцыі бацькоў, дзядоў і прадзедаў, – звярнуўся да прызыўнікоў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёна Андрэй Собін.

Уладзімір Махноў:

–  Служба ў арміі для мяне – адказнасць за краіну. Лічу, што сапраўдны патрыёт павінен прайсці вайсковую службу. Вельмі хацеў трапіць у спецназ у Мар’інай Горцы. Трохі засмуціла, што па стане здароўя туды не прайшоў. Думаю, што ў вучэбным цэнтры пад Барысавам атрымаю неабходныя вайсковыя веды, каб абараняць сваю Радзіму.

Уладзіслаў Улюценка:

–  Служыць у арміі – абавязак любога мужчыны. Я чатыры гады адпрацаваў майстрам ў Шумілінскай ПМК‑70, за гэты час пабудавалі багата дамоў. Вось прыйшоў час, калі тое, што будавалася і маімі рукамі, буду абараняць са зброяй у руках. Служыць буду ва Унутраных войсках.

Яўген Цімошчанка:

–  Спачатку чакае вучэбка ў Гродне, пасля буду служыць у 11‑й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе. У армію хацеў ісці, бо ўсведамляю, што без яе сапраўдным мужчынам, абаронцам Айчыны не стаць.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *