С 90-летием поздравили Нину Тихоненко работники Шумилинского ТЦСОН

85 лет Витебской области Людзі і лёсы Общество

Сілы даюць увага і клопат блізкіх

– У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сёлета з’явілася новая традыцыя: мы віншуем з юбілеямі нашых падапечных, якія па ўзросце равеснікі Віцебскай вобласці ці старэй, – расказала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Аксана Аўчыннікава.

На мінулым тыдні Аксана Аўчынікава і інспектар асноўнай дзейнасці ТЦСАН Марыя Осіпава завіталі з віншаваннямі да жыхаркі райцэнтра Ніны Аляксандраўны Ціханенка, якая адзначыла 90-гадовы юбілей. У падарунак прыхапілі з сабой кветкі, паштоўкі і сувеніры.

Пра сваё жыццё Ніна Аляксандраўна гаварыла неахвотна: «А што казаць? Аджыла ўсё жыццё ў Шуміліне, працавала бухгалтарам у бальніцы, выхавалі з мужам сына». Затое пра тое, як да яе на 90-годдзе прыйшла сям’я ўнучкі Ірыны расказвала з задавальненнем:
– Ірына з Сяргеем і праўнучкай Кацяй прыйшлі. Павіншавалі. Торт з лічбай 90 прынеслі. Пасядзелі,пагутарылі. У мяне нават сіл больш стала, калі ў чарговы раз пераканалася, што ў іх усё добра ў жыцці.

Аксана Аўчыннікава і Марыя Осіпава пажадалі жан-чыне здароўя і даўгалецця, каб праз 10 год адсвяткаваць 100-гадовы юбілей.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *