На контроле профсоюзов — охрана труда на посевной

Сельское хозяйство

Падчас пасяўной кампаніі важныя тэмпы і якасць, але ж не варта забываць пра ахову працы, нагадалі падчас чарговага рэйду ў сельгасарганізацыі раёна галоўны тэхінспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Яўген Зуй і старшыня райкама прафсаюзаў АПК Вольга Пусянкова.

Галоўнае багацце – здароўе

Прафсаюзныя лідары пабывалі на мехдварах і палетках сельгаспрадпрыемставаў «Лаўжанскае» і КУСГП «Ульскі», адзначылі нядрэнную падрыхтоўку гаспадарак да пасяўной. Трактары забяспечаны вогнетушыцелямі, у механізатараў ёсць спецадзенне, захоўваюцца неабходныя санітарна-бытавыя ўмовы. Лаўжанскія ме-ханізатары, якія працавалі ва ўрочышчы Маргі, расказалі, што ім на поле прывозяць гарачыя абеды, сытныя і смачныя.

Аднак падчас рэйду было ўказана на некаторыя недахопы па вядзенні дакументацыі па ахове працы. Рэкамендавана рэгулярна наводзіць парадак на тэрыторыях мехмайстэрняў ў тым ліку і для бяспекі, у прыватнасці, пажарнай.

Удзельнікі рэйду праверылі наяўнасць сродкаў індывідуальнай аховы для вачэй і рук пры рабоце з ядахімікатамі, правялі прафілактычныя гутаркі па захаванні Правілаў дарожнага руху, супрацьпажарнай бяспекі. Кіраўнікам сельгаспрадпрыем-стваў дадзены асобныя рэкамендацыі па паляпшэнні ўмоў працы.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *