Память о подвиге воинов 234 Ярославской дивизии объединила школьников города Рыбинска в России и агрогородка Слобода в Шумилинском районе

Беларусь помніць Молодёжь

Эстафету памяці не перарваць

Напярэдадні Дня Перамогі адбыўся “Тэлемост дружбы і супрацоўніцтва па захаванні гісторыі подзвігу”, які аб’яднаў Шуміліншчыну з расійскім горадам Рыбінскам.

Пачалося ўсё з таго, што 6 кра-савіка ў школу завітаў ганаровы госць Кузняцоў Валерый, старшыня праўлення Яраслаўскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі ветэранаў баявых дзеянняў «Доблесть, Отвага и Честь». У 2020 г. пасля доўгіх пошукаў яму пашчасціла адшукаць месца пахавання дзеда, салдата 234-й Яраслаўскай Камуністычнай Ламаносава-Пражскай ордэнаў А. Суворава і Б. Хмяльніцкага стралковай дывізіі, які ваяваў на тэрыторыі нашага аграгарадка, паў смерцю храбрых і быў пахаваны ў в. Дворышча. Валерый Юр’евіч наведаў школьны куток баявой славы, з хваляваннем агледзеў экспазіцыю, прысвечаную Яраслаўскай дывізіі. Слухаў аповед пра тое, як мы, вучні Слабадской школы, захоўваем памяць пра легендарныя старонкі вайны, даглядаем воінскія пахаванні. Менавіта Валерыю Юр’евічу належала ідэя правесці тэлемост.

Нас, удзельнікаў тэлемоста, віталі шматлікія госці з Рыбінска, вучні СШ № 44 г. Рыбінска, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Аляксеевіч Будневіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мо-ладзі райвыканкама Руслан Алегавіч Матвейчук. Вядучая мерапрыемства, старшыня Сіроцінскага сельскага выканаўчага камітэта, старшыня Сіроцінскага сельскага Савета дэпутатаў Аксана Цімафееўна Шынкевіч акрэсліла тэму відэасустрэчы – увекавечванне памяці пра герояў, якія загінулі на нашых землях у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Памяццю жыве чалавек. Памяць пра падзеі ваенных гадоў непадуладна часу. Я цвёрда гэта ведаю як эксурсавод школьнага кутка баявой сла-вы. Цэнтральнае месца ў нашым кутку займае экспазіцыя, прысвечаная памяці 234-й Яраслаўскай дывізіі. Многа слаўных гераічных старонак у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ўпісалі салдаты з Яраслаўля. Байцы вялі жорсткія баі ля вёсак Ермачкі, Дворышча, Сла-бада, Казаногава, каб утрымаць частку чыгункі, не даць ворагу бесперашкодна перавозіць боепрыпасы, жывую сілу для падмацавання. Большая частка байцоў дывізіі загінула як героі. Пра тое, што мы помнім і ведаем пра іх подзвіг, расказвалі, хвалюючыся, мае аднакласнікі Артур Патапенка і Павел Шапруноў.

Прыемна, што і ў школе горада Рыбінска існуе музей, прысвечаны Яраслаўскай дывізіі. Эстафета памяці не павінна перарвацца. Важна праз гады і дзесяцігоддзі пранесці памяць пра тых людзей, якія падарылі нам магчымасць радавацца кожнаму новаму дню. У час тэлемоста прысутныя адчувалі адзінства людзей, нераўнадушных, палымяных патрыётаў сваёй краіны. Бачна зацікаўленасць усіх удзельнікаў сустрэчы ў нашай агульнай справе – захаваць памяць пра вайну.

Большасць удзельнікаў тэлемоста –моладзь. Памятаць, шанаваць подзвіг вялікага рускага і беларускага народаў у гады ваеннага ліхалецця, ганарыцца героямі, якія падарылі нам мірнае жыццё, – наш свяшчэнны доўг. З такімі думкамі я развіталася з удзельнікамі першай відэасустрэчы ў маім жыцці. Супрацоўніцтва па ўвекавечванні памяці пра загінуўшых паміж нашымі школамі будзе працягвацца.

Серафіма ЛОГІНАВА, вучаніца 9 класа Слабадской БШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *