Чтобы уберечь подростков от пива и спайсов, в Шумилинском районе проводятся профилактические мероприятия

Закон Здоровье Молодёжь

Алкаголь, спайсы, насвай…
З 25 жніўня па 8 верасня праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
У першы вераснёўскі тыдзень супрацоўнікі РАУС выступаюць у школах раёна, расказваюць пра шкоду, якую наносяць падлеткаваму арганізму алкаголь, наркаманія і таксікаманія.
Усяго на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС за розныя правапарушэнні знаходзяцца 32 падлеткі. Дзевяць з іх распівалі спіртныя напіткі. Так, нецвярозымі былі выяўлены чацвёра хлопцаў з Обалі. А дзяўчаты з Шу-міліна кампаніяй вырашылі папіць піва. Толькі забыліся, што гэта таксама алкагольны напітак, і трапілі на ўлік у інспекцыю. Паколькі падлеткам не споўнілася 16 гадоў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты іхнія бацькі. На першы раз ім прыйшлося выкласці з кішэні штрафы памерам да дзесяці базавых велічынь, у наступны раз штраф будзе ў два разы большым.
На жаль, для некаторых падлеткаў ужыванне спіртных напіткаў стала нормай. Чацвёра стаяць на ўліку ва ўрача-нарколага.
Непакоіць сітуацыя з наркотыкамі. У нашым раёне сёлета такіх выпадкаў не выяўлена. Але ж побач абласны цэнтр, адкуль могуць прывезці і спайсы, і насвай. У час прафілактычных гутарак міліцыянеры тлумачаць падлеткам, што за наркаманію пагражае крымінальная адказнасць.
А. КАЗЛОЎ, в. а. старшага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *