12 апреля прошла сессия районного Совета депутатов

Актуалии Президент

У полі зроку дэпутацкага корпуса раёна
12 красавіка адбылася нечарговая 21-я сесія раённага Савета дэпутатаў. Удзел у рабоце сесіі прыняў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Дэпутаты ўдакладнілі асобныя паказчыкі раённага бюджэту на бягучы год, прынялі рашэнне аб правядзенні аўкцыёна па прадстаўленні права на нарыхтоўку і закупку дзікай жывёлы, якая не адносіцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства (а дакладней, вінаградных смаўжоў), унеслі змяненні ў рашэнне райсавета № 64 “Аб зацвярджэнні Праграмы капітальнага рамонту жыллёвага фонду Шумілінскага раёна на 2011-2015 гады”.
Работу сесіі правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №31 ад 17.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *