14 мая пройдёт первый централизованный экзамен для выпускников средних школ

Новости Образование

Экзамены ў новым фармаце

Фото носит иллюстративный характер.

Сёлета выпускнікі сярэдніх школ упершыню здаюць выпускныя экзамены ў выглядзе дзвюх цэнтралізавананых экзаменаў (ЦЭ). У нядзелю 14 мая пройдзе першы ЦЭ – па рускай і беларускай мовах (па выбары вучняў).

Як рассказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыкнакама Вольга Сыцько, для выпускнікоў усіх сярэдніх школ раёна будзе арганізаваны падвоз на экзамены, якія будуць праводзіцца на базе сярэдняй школы №1 г.п. Шуміліна. 14 мая 15 выпускнікоў сэрэдніх школ Шумілінскага раёна будуць здаваць ЦЭ па беларускай мове, 55 – па рускай. Дзве выпускніцы – ШэдзькоВікторыя і Іванова Вікторыя, якія сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, ад выпускных экзаменаў вызвалены.

На экзамен вучням даецца 2 астранамічныя гадзіны. Вынікі экзамена прыраўноўваюцца да цэнтралізаванага тэсціравання і залічваюцца пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *