Стартавала прафілактычнаяакцыя МЧС «Не пакідайце дзяцей адных!»

Безопасность

З мэтайпрыцягнуцьувагу да праблемыдзіцячагасвавольств з агнём і гібелідзяцей на пажарах, знізіцьколькасцьнадзвычайныхсітуацый з удзеламдзяцей і забяспечыцьіхагульнуюбяспеку дома, на вуліцы, вадаёмах уперыяд з 10 мая па 1 чэрвеня ў Шумілінскімраёнепройдзепрафілактычнаяакцыя «Не пакідайцедзяцейадных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сямі і Дня абароныдзяцей.Асноўныакцэнтбудзезроблены на правядзеннепрафілактычнай работы з бацькамі.

 Завершыццаакцыя 1 чэрвеня ўМіжнародныдзеньабароныдзяцей угарадскім парку Шуміліна, дзе традыцыйна ладзіцца свята. Тут плануеццаправядзеннетэматычныхконкурсаў, гульняў, пройдуць дэманстрацыяаварыйна-ратавальнайтэхнікі і абсталявання, паказальныявыступленніпадраздзяленняў МНС.

Ратавальнікі запрашаюць усіх бацькоў паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей і прыняць удзел у акцыі. Вучыце сваіх сыноў і дачок правілам бяспекі і ўменню дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Памятайце: зрабіць іх дзяцінства бяспечным – гэта ваш клопат.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, инспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *