Молодёжные поля «Ловжанского»

2023 – Год мира и созидания Молодёжь Сельское хозяйство

Маладзёжныя палеткі «Лаўжанскага»

Вельмі шанцуе сельгаспрадпрыемству «Лаўжанскае» на маладых механізатараў. Кіраўніцтва гаспадаркі жартуе, што некаторыя палі можна назваць маладзёжнымі.

На адным з такіх палеткаў, ва ўрочышчы Слабада, мы і пабывалі нядаўна. На МТЗ з пасяўнымі агрэгатамі тут працавалі Кірыл Калдуноў і Андрэй Аўсянкін. Андрэю — 29 гадоў, Кірылу — 30. Абодва селі за руль трактара практычна адразу пасля заканчэння школы. Вучыліся ў старэйшых таварышаў, а цяпер самі парады могуць даць. Андрэй Аўсянкін з чатырохмятровым пасяўным агрэгатам засявае да дваццаці гектараў за дзень. Кірылу Калдунову даверылі трохмятровы «Лемкен», на якім магчыма справіцца з пятнаццаццю гектарам.

Дагэтуль Кірыл працаваў з плугамі, узараў больш за 200 га глебы. А вось 28-гадовы Яўген Бяляцкі на МТЗ падвозіць сеяльшчыкам насенне. Родам з Верхнядзвінскага раёна, Яўген прыехаў у Мікіціху на жончыну радзіму шэсць гадоў таму. Вось так і шчыруе лаўжанская моладзь на палетках.

На ўчарашнюю раніцу ў гаспадарцы засеяна 840 га зерневых (105%), 153 га рапсу (102%), 180 га аднагадовых (27,7%). Нядаўна прыступілі да сяўбы кукурузы, пад яе адведзена 750 гектараў палеткаў. На 15 мая засеяна 127 га (16,9%).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *