20 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Главное Новости Общество Спорт, туризм

Паважаныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту Шумілінскага раёна! Віншуем вас з прафесійным святам  Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Развіццё фізічнай культуры і масавага спорту  залог здароўя грамадства. Наш раён славіцца спартыўнымі традыцыямі, якія сёння захоўваюць ветэраны спартыўнага руху і працягвае актыўная моладзь. Мы ўсе пра праву і па заслугах ганарымся поспехамі нашых спартсменаў у валейболе, грэка-рымскай барацьбе, біятлоне, футболе, вавінам в’ет во дао.

Асаблівыя словы ўдзячнасці – нашым ветэранам, людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё фізічнай культуры і спорту. Выказваем прызнанне трэнерам, інструктарам, настаўнікам фізічнай культуры і здароўя за падрыхтоўку юных спартсменаў, умацаванне здароўя людзей і арганізацыю вольнага часу насельніцтва.

Жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснай энергіі, спартыўнага доўгажыхарства, веры ў свае сілы і новых перамог!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *