Стартовала республиканская акция МЧС «Каникулы без дыма и огня»

Безопасность Новости

Канікулы – без дыму і агню

У Шумілінскім раёне з 6 чэрвеня стартавала штогадовая Рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню», якая будзе праходзіць у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, а таксама ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Летнія канікулы – гэта шчаслівы і самы доўгачаканы час для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх ўзрастае, сцвярджаюць ратавальнікі. Нярэдка дзеці застаюцца без нагляду дарослых, а таму для арганізацыі іх вольнага часу расчынілі дзверы школьныя і летнія лагеры, у якіх частымі гасцямі стануць работнікі МНС. Памятаючы пра тое, што за бяспеку дзяцей адказваюць дарослыя, работнікі МНС правядуць трэніроўкі для дзяжурнага персаналу, выхавальнікаў.

Да правядзення акцыі далучацца актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, таварыства ратавання на вадзе, іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

Вялікая просьба да бацькоў – пакла-паціцеся пра сваіх дзяцей, арганізуйце іх вольны час, вучыце правілам бяспечных паводзін. У дзяцей павінна быць шчаслівае дзяцінства! І менавіта вы найперш адказныя за гэта.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *