«ДОМ БЕЗ НАСИЛИЯ»

Бяспека Семья

“Дом без насілля”

З мэтай прыцягнення насельніцтва да праблем бытавога насілля з 1 па 30 красавіка ў раёне праводзіцца прафілактычная акцыя “Дом без насілля”.
Дамашняе насілле праяўляецца ў розных формах. Гэта можа быць фізічнае, эканамічнае, сексуальнае або псіхалагічнае насілле. Супрацоўнікі РАУС пастаянна вядуць пра-філактычную і тлумачальную работу па папярэджанні правапарушэнняў, якія адбываюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Адна з прычын бытавога насілля — п’янства, якое ўжо даўно стала бічом нашага грамадства. Сёлета ад алкагольнага атручвання ў раёне памёр адзін чалавек, прычынены два цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці. Узбуджаны дзве крымінальныя справы супраць тых, хто катаваў членаў сваіх сем’яў, пагражаў забойствам, прычыняў лёгкія цялесныя пашкоджанні.
У паўсядзённым жыцці мы часта становімся відавочцамі высвятлення адносін сярод суседзяў, знаёмых і блізкіх людзей, якія пачынаюцца, як правіла, пасля ўжывання спіртнога. Такія сваркі ў любы момант могуць перарасці ў сапраўдную трагедыю. Вельмі часта пацярпеўшымі становяцца жанчыны і дзеці. Нягледзячы на гэта, людзі не заўсёды паведамляюць пра здарэнні ў міліцыю.
Расказаць пра бытавое насілле, а таксама пра нелегальны продаж спіртнога можна па тэл. 102, 4-10-06 (раённы аддзел унутраных спраў). За кансультацыяй па пытаннях рознага віду дамашняга насілля можна звярнуцца на “гарачую лінію” праграмы “Ла Страда” па тэл. 88—11-008-801 (бясплатна) з 9.00 да 21.00 і па нумары 8 (017) 245-31-67 з 9.00 да 21.00.
А. КАЗЛОЎ,
начальнік ААПП
Шумілінскага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *