Вышла в свет новая книга шумилинского писателя Николая Мороза

Культура

Новая кніга Мікалая Мароза. Пад назваю «Смага» Мікалай Мароз выдаў яе ў сталічным выдавецтве.

Праўда, як прызнаўся ён сам, у яго прамільгнула аднойчы здрадлівая думка, што “Смага” – гэта яго, так сказаць, лебядзіная песня. З ёй аднойчы падзяліўся з супрацоўнікамі выдавецтва, бо прыспешваў выданне кнігі,

але менеджэр Карына (яна па адукацыі філолаг), здзівілася: «Лебядзіная песня?! Ды вы што?!.. Пішыце! Колькі вам? Ха-ха, самыя гады, што пісаць ды пісаць… Чакаем новых кніжак… Вы – сапраўдны пісьменнік, грэх закопваць такі дар…».

Ухваліла кнігу і літаратурны рэдактар Таццяна. “Добрых кніг у нас, на жаль,

зусім мала, адна з іх – кніга “Смага”. Паверце мне, праз мае рукі прайшло нямала рукапісаў…Сакавітая мова, адмысловы стыль. Смелая, удумлівая кніга. Зайздрошчу ягонаму чытачу!..». Не абышлося, аднак, без купюр…

У новую кнігу Мікалая Мароза ўвайшлі пяць новых аповесцей (“Гора адзінокаму”, “Прыхінак”, “Свой лішнім не бывае”, “За мной не заржавее”, “Што ёсць ісці-на?”). Пра што аповесці? Пра аўдавелую жанчыну і яе долю-нядолю, пра тое, ці соладка жывецца ёй у адной хаце з зяцем. Пра медыкаў і калгасную моладзь, пра настаўнікаў і школьнае жыццё, пра журналістаў і паклёпнікаў. Пра маладога пісьменніка, якому цяжка ўпісацца ў сённяш-нія рэаліі. Пра няўрымслівага не па гадах пенсіянера, які ўсё шукае сабе прыгоды. Пра гісторыка, ягоныя смелыя разважанні пра жыццё…Словам, кніжка будзе цікавай для ўсіх, каму ад 18 да 60 і старэй. Па-верце, усё без хлусні!..

Кніга на 450 старонак. Вокладка цвёрдая, з густам аформлена дызайнерамі.

Наогул, друкары пастараліся на славу?! Да кожнай аповесці ўвялі адпаведныя віньеткі – аздабленне ў выглядзе малюнкаў, і яны адразу ажывілі кніжку. Як і так званыя “ліхтарыкі”, яшчэ нешта, ад чаго так і хочацца ўзяць у рукі кніжку.

Кніга дарагая. І сэрцу пісьменніка, і фінансава. Аднак, паўторымся, друкары зрабілі з кніжкі проста сапраўды падарункавы варыянт…

А зараз трохі статыстыкі. Раней свет пабачылі кнігі Мікалая Мароза “Развеяны сум” (2006), “Папялішча – не тлен” (2008), “Другой судьбы не пожелая…” (на рускай мове, 2009), «Не маючы літасці” (2014), «Не прасі палёгкі ў жыцця” (2016), «Вырак” (2020). Такім чынам, у актыве пісьменніка ўжо 2 раманы, 16 аповесцей, апавяданні, некалькі эсэ, абразкі, мініяцюры,

карацелькі, разважанні. Калі дадаць тое, што не ўвайшло ні ў адно з выданняў (а гэта і шэраг апавяданняў, і перапіска аўтара,

і водгукі ды рэцэнзіі на кнігі, і прысвячэнні, і дзённікавыя запісы ды дзясяткі эцюдаў), то можна ўжо, бадай што, выдаваць пяці – ці шасцітомнік збору твораў.

Але пра гэта гаворку весці рана. Скажам адно: сядзеў пісьменнік без малога тры гады за рабочым сталом з тым, каб данесці сваю “Смагу” да чытача, усцешыць яго і словам беларускім, і займальнымі сюжэтамі ды прыгодамі.

Хочацца, каб кожнага з вас, узяўшага ў рукі новую “Смагу”, адолела, прабачце за каламбур, смага неадольнага і ўдзячнага чытання.

Я. Дамаседаў.

 

Ад рэдакцыі. Жыве Мікалай Мароз па-ранейшаму ў вёсцы Баёўка (гэта

прадмесце Шуміліна) і просіць турбава-ць яго званкамі. Для тых, каго зацікавіла новая кніга пісьменніка, паведамялем тэлефон +375(29)514-05-42.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *