Резиденция Деда Мороза работала в Шумилино в предновогодние дни

Актуалии Культура

Казачнае падарожжа з перашкодамі

Дзед Мароз жыве ў Шуміліне, на вуліцы Паўночнай. Не, пастаянна ён жыве на Паўночным полюсе, але кожны год на тры дні спыняецца ў дэндрапарку Шумілінскага лясгаса, у доміку, які стаіць акружаны звычайнымі і незвычайнымі дрэвамі і кустамі, сабранымі з усяго свету.

Трапіць да яго не проста. На шляху да Дзеда Мароза вам сустрэнуцца казачныя злодзеі, які будуць увесь час ствараць перашкоды, загадваць загадкі, прапаноўваць заданні. А часам да старажытных казачных персанажаў далучаюцца і героі сучасных мультфільмаў і казак.

Вось і сёлета юныя шумілінцы ратавалі міньёнаў (хто не ведае – гэта такія добрыя і вясёлыя жоўценькія істоты, якіх прыдумалі на амерыканскай студыі Illumination), якія прыехалі з загадкавай краіны Бананіі.  Ратавалі, каб разам трапіць да Дзеда Мароза і Снягуркі, весяліцца і скакаць вакол ёлкі, атрымаць падарункі і самыя добрыя пажаданні асабіста ад галоўнага навагодняга дзеда.

А па сакрэце скажу, што работнікі лясгаса, на чыёй тэрыторыі знаходзіцца  рэзідэнцыя Дзеда Мароза, і работнікі раённага цэнтра культуры, якія дапамагаюць яму праводзіць святочнае прадстаўленне, атрымалі заданне на наступны год зрабіць рэзідэнцыю і прыгоды ў ёй яшчэ больш казачнымі і цікавымі. Так што, да сустрэчы праз год!

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №102 ад 31.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *