Депутат Парламента провёл в Шумилино приём граждан и «прямую линию»

Актуалии Президент

Параіць, падказаць, дапамагчы
У аўторак, 10 верасня, Шумілінскі раён наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько і правёў “прамую лінію” і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Тры чалавекі выкарысталі магчымасць сустрэцца ці паразмаўляць па тэлефоне з Уладзімірам Уладзіміравічам, каб вырашыць тую ці іншую асабістую праблему.
Першай на прыём прыйшла жыхарка райцэнтра. Жанчына звярнулася да дэпутата з крыху неардынарным пытаннем: яе не зусім задавальняе ў школе настаўнік-прадметнік, які вучыць яе ўнука.
Аднак жа ў нас няма магчымасці выбіраць настаўнікаў, няма прыватных платных школ, таму гаварыць пра выбар таго ці іншага прадметніка не мае сэнсу.  Хіба што перавесці ўнука ў іншы клас ці наогул у гімназію? Толькі вось ці мэтазгодна? Пытанне адрасавана для вывучэння начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама П. У. Спірыдонаву.
Звярнулася да У. У. Шыцько жанчына з адной вёскі раёна з просьбай дапамагчы атрымаць грошы за здадзенае ААТ “Лаўжанскае” цяля. “У ліпені здала, а выплат ніякіх да сённяшняга дня,” – абуралася жанчына. Дэпутат паабяцаў разабрацца з сітуацыяй ў самыя сціслыя тэрміны. Літаральна ўвечары грошы, а гэта крыху больш за 2 мільёны рублёў, жанчына атрымала.
Прыйшоў на прыём да У. У. Шыцько жыхар райцэнтра са сваёй застарэлай праблемай па выплаце кампенсацыі за знесены па рашэнні Светласельскага сельвыканкама вясковы дом (гарэў у 2002 годзе). Вывучыўшы ўсе дакументы, якіх, дарэчы, за гэтыя 11 год назбіралася даволі, Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько запэўніў мужчыну, што праблему вырашыць зможа толькі суд. І толькі суд зможа паставіць усе кропкі ў ягонай даўнішняй справе.
*  *  *
Паміж тэлефоннымі размовамі і асабістым прыёмам дэпутат расказваў, над чым зараз ён працуе, якія задачы ставіць жыццё, і як атрымліваецца іх рашаць. Падзяліўся Уладзімір Уладзіміравіч і прыемнай навіной: на адной з апошніх сустрэч з працоўным калектывам Шумілінскай СШ №1 дэпутат паабяцаў пасадзейнічаць у выдзяленні школе сродкаў на набыццё спортінвентару.  Пытанне, расказаў дэпутат, амаль вырашана: падрыхтаваны ўсе дакументы, і на бліжэйшай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў бу-дзе зацверджана рашэнне аб выдзяленні Шумілінскай СШ №1 мэтавых сродкаў у памеры 70 мільёнаў рублёў для набыцця спортінвентару. Пытанне далося нялёгка, прызнаўся Уладзімір Уладзіміравіч, але ён вельмі задаволены, што, нарэшце, вучні самай вялікай школы раёна пабагацеюць на мячы ці лыжы, іншыя спортпрылады.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *