1 марта – в Шумилино пройдут Масленичные гуляния

Актуалии Культура Общество

НА МАСЛЕНІЦУ!
1 сакавіка ўсіх жыхароў і гасцей Шуміліна запрашае свята Масленіца! У 11.00 у гарадскім парку пачнуцца масленічныя забавы. Вас чакаюць гульні і атракцыёны, гарачыя бліны і поліўка, вясёлыя песні і жарты, а таксама традыцыйная масленічная забава – спальванне чучала зімы.
А на стадыёне ў гэты дзень разгорнецца спартыўнае свята – раённая зімовая спартакіяда сельскіх жыхароў (пачатак у 10.30).
Адным словам, будзе весела ўсім, акрамя тых, хто не захоча ў гэты цёплы суботні дзень адарвацца ад уласнай канапы.
Масленіца з блінамі і цудоўным настроем чакае вас!
Надрукавана ў №16 ад 28.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *