Доска почёта Шумилинского района. Никитихинская врачебная амбулатория

Здоровье Общество

Вяскоўцы давяраюць сваім медыкам

Николай Серебро, Лариса Булах и Людмила Боровкова.

Па выніках работы на раённую Дошку гонару занесена Мікіціхінская ўрачэбная амбулаторыя Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

У Мікіціхінскай урачэбнай амбулаторыі няма выпадковых людзей, тут працуюць людзі, якія ў медыцыне рупяцца больш за 30 год. Так, загадчык амбулаторыі ўрач агульнай практыкі Мікалай Паўлавіч Серабро працуе доктарам амаль 50 год, 17 з якіх – у Мікіцісе.

Стаж участковай медыцынскай сястры Таццяны Іванаўны Скрыпкінай, зубнога фельчара Людмілы Рыгораўны Бараўковай і санітаркі Ларысы Віктараўны Булах таксама ўражвае: кожная з іх працуе каля 30 год. Так што калектыў Мікіціхінскай урачэбнай амбулаторыі – вопытны і спрацаваны і, што самае галоўнае, мясцовым медыкам давяраюць вяскоўцы. Так, напрыклад, калі пачалі рабіць прышчэпкі супраць каронавірусу, людзі не ўспрынялі яе «ў штыкі», а пачуўшы рэкамендацыі мясцовых медыкаў, выстройваліся ў чэргі, каб зрабіць прышчэпку. Як вынік, 70% насельніцтва вакцынавалася.

На ўліку Мікіціхінскай ўрачэбнай амбулаторыі знаходзіцца 1507 чалавек, най-больш буйныя населеныя пункты – аграгарадок Мікіціха, вёскі Добрына і Лоўша.

У сярэднім за дзень урач агульнай практыкі прымае каля 20 пацыентаў, а ў час росту захворванняў гэтая лічба можа дасягаць і 50 чалавек. «Двойчы на тыдзень – у аўторак і чацвер – мы выязджаем ў Добрына і Лоўшу. Транспарт выдзяляе цэнтральная раённая бальніца, – расказвае Мікалай Паўлавіч. – Таксама сюды імкнёмся падвезці людзей з вёсак, якія знаходзяцца побач. У некаторых выпадках і самі едзем у аддаленыя населеныя пункты».

Мікалай Паўлавіч можа доўга расказваць і пра кожнага свайго супрацоўніка, і практычна пра кожнага жыхара сельсавета. Ён спагадлівы і чулы. Праўда, падчас гутаркі ён цвёрда сказаў, што не хочацца чытачоў газеты абцяжарваць медыцынскімі лічбамі.

–  Мы проста сумленна выконваем сваю работу. У медыцыне па-іншаму нельга, – падкрэсліў Мікалай Серабро. – А калі хочаце лічбы, з гонарам прывяду толькі адну: летась на тэрыторыі, што абслугоўвае амбулаторыя, нарадзілася 17 немаўлят. Я такога даўно не помню, звычайна каля 10 малых нараджалася.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *