И снова про замёрзшую воду

Общество

Безабаронная вежа
Без вады няма жыцця. Гэта добра спазналі жыхары вёскі Саломенка, што за чыгуначным пераездам ад “Вітконпрадукта”.
Спазналі не сёння і не ўчора: гісторыі, напэўна, каля месяца.  Пачатак яна бярэ, хутчэй за ўсё, з той пары, калі ўзяліся моцныя студзеньскія маразы. Вада ў водаправодзе замерзла, і людзям давялося браць яе ў калодзежы, што побач з хатай Л. Л. Ражноўскай. Людміла Леанідаўна і пазваніла ў рэдакцыю, яна і ўзялася біць у званы. “Мне не шкада вады ў калодзежы – няхай бяруць, але мне шкада тых старых людзей, якія ідуць сюды, за 400 метраў, з бітончыкамі, – разважае яна. – А з прыходам цяпла пайшла ў калодзеж верхаводка, талая вада. Такую ваду дзецям даваць небяспечна…”
Так, гісторыя пачалася  тады, калі кіраўніцтва райаграсэрвісу вывезла з мясцовай фермы жывёлу (да лютых студзеньскіх маразоў) і кінула на волю лёсу вежу. Калі стаяла жывёла, разбор вады быў істотны,  не стала жывёлы, ваду недзе маразамі і “прыхапіла”.
– Добра, што не трэба шукаць па трасе, дзе прыхапіла – адтаяла,   – разважаюць на месцы аварыі, у вёсцы Саломенка,  начальнік участка “Водаканал” П. С. Ільін і майстар участка  А. М. Кавалёнак. Яны прыехалі з брыгадай рамонтнікаў, каб зняць праблему. – Відаць, прыхапіла недзе ля самой вежы. Зараз разаграваем калонку. Аднак няма гарантыі, што сюды больш не прыйдзем.  Зіма яшчэ не закончылася…
Пра тое, што вежа ў вёсцы Саломенка па сутнасці засталася безабароннай перад моцнымі маразамі, павінны былі ведаць у Светласельскім сельсавеце, а таксама камунальная служба раёна, якая ў адказе за трасу. Але ні адных, ні другіх кіраўніцтва райаграсэрвісу, як гэта ні крыўдна, не папярэдзіла.
Зараз галоўнае – даць людзям ваду. У бліжэйшай перспектыве, відаць, давядзецца рашаць пытанне адзінага гаспадара  на вежу і на водаправод.  Іншага выйсця, напэўна, няма.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *