27 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Актуалии Общество Официально

27 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні
з прафесійным святам!
Жыццё чалавека непарыўна звязана са сферай гандлю. Ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці работнікаў гандлю залежыць вельмі многае: настрой, здароўе, дабрабыт людзей. Усмешка і спагада прадаўца ці касіра – залог выдатнага настрою і пакупнікоў.
Сёння гандаль упэўнена развіваецца. Адчыняюцца сучасныя магазіны, павялічваецца асартымент тавараў і паслуг, здаровая канкурэнцыя гандлёвых аб’ектаў дазваляе стрымліваць рост цэн і павышаць якасць тавараў і работы.
Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, удзячных пакупнікоў, узаемаразумення ў сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №56 ад 25.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *