Грибники в лес, клещи – в атаку!

Здоровье Общество

Грыбы збірай, а кляшча не прагледзь
Прайшлі дажджы, і многія адпраўляюцца ў лес за грыбамі. Але не трэба забывацца пра небяспеку, якая пад-сцерагае грыбнікоў – гэта клешч. Здаецца, маленькае насякомае, а колькі гаворкі, колькі праблем. Самае галоўнае: клешч з’яўляецца небяспечным пераносчыкам такіх цяжкіх хвароб, як клешчавы энцэфаліт і Лайм Барэліёз. Таму трэба зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць да сябе крывасмока. Ідучы ў лес, на луг трэба надзяваць боты, вопратку, якая максімальна закрывае ўсё цела, выкарыстоўваць рэпеленты супраць насякомых, праводзіць не менш, чым праз дзве гадзіны агляд адзін аднаго на наяўнасць кляшча на вопратцы.
Пры знаходжанні прысмактанага паразіта трэба неадкладна яго выдаліць са скуры, змазаць ранку любым спіртаўтрымліваючым сродкам. Кляшча трэба пакласці ў пакет, бутэльку ці банку і шчыльна закрыць. Пакусанаму неабходна абавязкова звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства для назначэння прафілактычнага лячэння і (па паказаннях) атрымання накіравання на правядзенне мікрабіялагічнага даследавання знятага кляшча.
Аглядайце і хатнюю жывёлу, асабліва коз, на наяўнасць прысмактанага паразіта. Ведайце, што малако казы, якую пакусалі кляшчы, можна ўжываць толькі пасля кіпячэння.
Калі вас пакусаў клешч і на працягу двух наступных месяцаў будзе з’яўляцца слабасць, павышэнне тэмпературы, якія-небудзь высыпкі на скуры, неадкладна звярніцеся да ўрача і абавязкова паведаміце яму пра выпадак прысмоктвання паразіта.
За бягучы перыяд года ў раённую паліклініку і РЦГЭ звярнуліся 102 чалавекі, з іх 8 чалавек былі пакусаны кляшчамі, якія былі носьбітамі інфекцыйнай хваробы Лайм Барэліёз.
В. ШАРАФУТДЗІНАВА, памочнік эпідэміёлага
ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №70 ад 05.09.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *