22 июня в Шумилинском районе прошли мероприятия, посвящённые Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

2023 – Год мира и созидания 85 лет Витебской области Беларусь помніць Общество

Мы ведаем кошт вайны, таму і цэнім мір

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Шумілінскім раёне на брацкіх вайсковых могілках, памятных месцах, звязаных з вайной.

«22 июня, ровно в 4 часа…» – так у радках песні назаўжды зафіксаваны трагічны момант, калі фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, і пачалася самая крывавая ў нашай гісторыі вайна. Вайна бязлітасна разбурыла лёсы і сем’і, гарады і вёскі. Кожны трэці жыхар Беларусі загінуў у ваеннае ліхалецце. Але вораг пралічыўся. Нечалавечая жорсткасць не зламала волю народу. На абарону Радзімы паўсталі ўсе – мужчыны і жанчыны, старыя і малыя. Яны разграмілі варожыя войскі, выгналі іх з нашай зямлі і знішчылі   фашызм у ягоным логаве. Мы ведаем пра жахі вайны і кошт перамогі, памяць пра баявы і працоўны подзвіг ваеннага пакалення будзе жыць у нашай памяці вечна.

У памяць пра трагічныя падзеі ўчора, 22 чэрвеня, у 4 гадзіны раніцы на Алеі Славы ў Шуміліне сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, жыхары раённага цэнтра. Сабраліся, каб у гэты жалобны дзень ушанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, узгадаць подзвіг воінаў-вызваліцеляў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны, прынеслі мір усёй планеце. У памяць савецкіх воінаў, усіх загінуўшых на вайне прысутныя схілілі галовы ў хвіліне маўчання і ўсклалі кветкі да вечнага агню на брацкіх могілках.

22 чэрвеня да Усебеларускай хвіліны маўчання далучыліся і жыхары нашага раёна. Мітынг «Памяць нашу не сцерці з гадамі» прайшоў ля воінскага пахавання ў в. Падмішнеўе.

Дзень усенароднай памяці… Падчас яго мы згадваем, замучаных у фашысцкай няволі, забітых ворагам, усіх за-гінуўшых у баях. У Падмішнеўі пахаваныя 219 салдат, якія змагаліся ля вёсак Маісеенкі, Мішкі, Паддуб’е і іншых.

Мінула многа гадоў з таго страшнага дня, калі пачалася вайна, зараслі шрамы акопаў, зніклі папялішчы спаленых вёсак, выраслі новыя пакаленні. Але ў памяці чалавечай заўсёды застануцца з’явы тых далёкіх гадоў, падкрэсліў у сваім выступленні старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык. Ён пажадаў усім мірных ранкаў і дзён. Напэўна, гэта і ёсць самае важнае.

Пра страшныя наступствы вайны, дзень памяці, важнасць увекавечання загінуўшых воінаў гаварылі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднання ваеннага камісарыяту Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў, раённай ветэранскай арганізацыі. Пра гэта нагадалі і старшакласнікі Обальскай СШ, якая горда носіць званне «Школы міру».

Работнікі раённага цэнтра культуры, якія падрыхтавалі і правялі мерапрыемства, расказалі пра акупацыю нашага раёна, пра спаленыя населеныя пункты, загінуўшых і закатаваных землякоў.

Мітынг у Падмішнеўі на Дзень усенароднай памяці яшчэ раз нагадаў усім нам, што самае каштоўнае – гэта мір і жыццё. Вельмі важна цаніць і берагчы мір, працаваць на дабрабыт сваёй краіны. Пакуль існуе жыццё на Зямлі, людзі будуць памятаць пра герояў, дзякуючы якім мы жывём у мірнай краіне.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ, Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *