ФПБ объявляет фотоконкурс «Родина»

Новости Общество

Фотаконкурс “Радзіма”

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла арганізатарам фотаконкурсу “Радзіма”. Яго мэта  – выхаванне пачуцця прыналежнасці сям’і, краіне, сваёй малой радзіме, культурнай спадчыне свайго народа.
Для ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца члены прафсаюза без узроставых абмежаванняў. Фотаздымкі трэба дасылаць з 1 чэрвеня да 1 кастрычніка з асабістай электроннай пошты  на адрас: fotokonkurs-fpb@mail.ru (у тэме неабходна ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка). Заяўкі без подпісу аўтара не ўдзельнічаюць у фотаконкурсе. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя, так і аматарскія фотаздымкі. Кожны ўдзельнік можа прыслаць адну заяўку і не больш як тры фотаздымкі, не архівіруючы іх.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: пейзажныя замалёўкі, традыцыі і быт, чалавек працы. Фотаздымкі ацэньваюцца па наступных крытэрыях: арыгінальнасць сюжэта, мастацкая і тэхнічная якасць, адпаведнасць мэтам фотаконкурсу.
Удзельнік, які накіроўвае сваю работу на конкурс, дае згоду на выкарыстанне фотаздымка ў рэкламных мэтах без выплаты аўтарскага ганарару. У заяўцы на ўдзел у фотаконкурсе трэба ўказаць намінацыю, прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара фота, месца работы ці вучобы (факультэт, курс), кантактны тэлефон і e-mail, спасылку ВКонтакте. У канцы заяўкі трэба напісаць: з палажэннем аб правядзенні конкурсу азнаёмлены і згодны.
Фотаздымкі могуць не ўдзельнічаць у фотаконкурсе ў тым выпадку, калі яны не адпавядаюць мэтам і намінацыям конкурсу, маюць нізкую якасць ці могуць быць расцэнены як прапаганда ўжывання і распаўсюджання алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, наркатычных сродкаў ці як заклік да супрацьпраўных дзеянняў і насілля.
Журы фотаконкурсу вызначыць лаўрэатаў першай, другой і трэцяй ступені ў кожнай намінацыі. Лепшыя 20 фотаздымкаў па выніках адбору журы ўдзельнічаюць у анлайн-галасаванні. Фотаздымак удзельніка,  які набраў найбольшую колькасць анлайн-галасоў, становіцца “Пераможцам анлайн-галасавання”.
Вынікі фотаконкурсу  падводзяцца і агучваюцца на гала-канцэрце Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы – разам!” Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў, памятнымі прызамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, партнёраў фотаконкурсу.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №46 ад 15.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *