На контроле – посевная и прогнозные показатели

Новости Общество Президент

 

На кантролі – пасяўная і прагнозныя паказчыкі

У цэнтры ўвагі на нарадзе, якую правёў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык у панядзелак 18 красавіка, былі пытанні пасяўной і прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым паўгоддзі.

 Першы намеснік старшыні райвыкнакама Уладзімір Пушноў паведаміў, што ў раёне ўзарана 664 гектары, падрыхтавана для сяўбы 532 гектары, пасеяна 1232, падкормлена азімых зерневых 4392 гектары, азімых крыжакветных – 1206 гектараў. Карыстаючыся спрыяльным надвор’ем, гаспадаркі разгарнулі палявыя работы. Ён таксама паведаміў, што на мінулым тыдні прайшла выязная калегія ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на якой былі разгледжаны пытанні вытворчасці малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна.

Сяргей Галынчык запатрабаваў узмацніць кантроль за арганізацыяй пасяўной у асобных гаспадарках, асабліва за расходаваннем дызпаліва і якасцю выканання ўсіх работ на сяўбе.

Кіраўнік раёна завастрыў яшчэ адно пытанне – выкананне прагнозных паказчыкаў  сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Якія паказчыкі выконваюцца стабільна, па якіх ёсць праблемы, што робіцца для таго, каб іх вырашыць? Аддзелу эканомікі пастаўлена задача мець пастаянную, літаральна штодзённую, інфармацыю аб выкананні кантрольных лічбаў па кожным прадпрыемстве раёна. Старшыня райвыканкама таксама патрабаваў падтрымліваць развіццё прыватнага бізнесу, які ўносіць значны ўклад у развіццё рэгіёна.

Яшчэ адно пытанне – навядзенне парадку на зямлі і ў населеных пунктах. Усім кантрольным службам дадзена адпаведнае даручэнне. Патрабаванне аб парадку тычыцца не толькі арганізацый, але і гаспадароў прыватных падворкаў, якія павінны абкошваць свае сядзібы. Тым больш, як паведаміў начальнік раённага ад-дзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч,  у мінулыя выхадныя павялічылася колькасць палаў травы, надвор’е спрыяла распаўсюджанню пажараў, ратавальнікам удалося выратаваць ад агню вёскі, але асобныя будынкі былі пашкоджаны агнём.

На нарадзе былі разгледжаны і іншыя аператыўныя пытанні жыццядзейнасці раёна.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №29 ад 19.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *