Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт традыцыйнай дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам».

Молодёжь Общество

«У школу з добрым сэрцам»

Падчас акцыі валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае сэрца» арганізуюць збор і перадачу канцылярскіх і спартыўных прылад, іншых неабходных для падрыхтоўкі да новага навучальнага года рэчаў мнагадзетным, няпоўным сем’ям, а таксама сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Як паведаміла першы сакратар райкама ГА БРСМ Вік-торыя Бяляева, да акцыі можа далучыцца любы жадаючы і прынесці да 5 верасня ўключна рэчы ў пункт прыёму, які знаходзіцца ў магазіне «Клубок» (вул. Вакзальная 11, будынак КБА).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *