Что год учебный нам готовит? Актуальное интервью с начальником отдела по образованию Шумилинского райисполкома

Главное Образование Общество

Мы на старце новага навучальнага года. Сістэма адукацыі раёна ўключае ў сябе дзевяць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (пяць сярэдніх школ і чатыры базавыя школы), восем устаноў дашкольнай адукацыі, раённы цэнтр дзяцей і моладзі, раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, раённы метадычны кабінет. Падрабязна пра новаўвядзенні, арганізацыю адукацыйнага працэсу і прыярытэтныя задачы, пра тое, з якім настроем сфера адукацыі раёна ўключаецца ў навучальны 2025/2026 год, размаўляем з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Аксанай ТАЛСТОЙ.

? Аксана Генадзьеўна, колькі навучэнцаў і педагогаў прыступяць да навучання?

– У новым навучальным годзе да адукацыйнага пра цэсу ў Шумілінскім раёне пры ступяць 508 дашкольнікаў і 1699 школьнікаў, у тым ліку 163 першакласнікі. Выхоўваць і вучыць падрастаючае пакаленне будуць 405 педагогаў, у тым ліку 11 маладых спецыялістаў, якія сёлета прыйшлі ў раён. 85,3% педагогаў – з вышэйшай адукацыяй, 70,6% – з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі. Быць педагогам – гэта адначасова сапраўднае маста цтва і цяжкая праца. І мы, безумоўна, ганарымся нашай педагагічнай камандай, дзе кожны настаўнік імкнецца адшукаць індывідуальны падыход да дзіцяці, якасна выконваць сваю работу на высокім прафесійным узроўні.

?Раскажыце больш падрабязна пра профільныя класы, пра работу са здольнымі вучнямі і прафарыентацыйную работу.

– Ужо сфарміраваны спісы вучняў, якія будуць вучыцца ў профільных класах ва ўсіх сярэдніх школах. У Кардонскай, Обальскай і Мікіціхінскай СШ створаны агракласы, у СШ № 2 – педклас і аграклас, у СШ № 1 – педагагічныя і інжынерныя класы. У новым навучальным годзе мы ўбачым павелічэнне колькасці вучняў педагагічных класаў.

Якасная прафарыентацыйная работа – гэта задача кіраўніцтва школ. Будзе прадоўжана работа па заключэнні мэтавых дагавораў з выпускнікамі. У навучальным годзе з 17 выпускнікамі (летась 9) заключаны дагаворы на навучанне ў ВНУ і ССНУ па спецыяльнасцях педагагічнага профілю. Сёлета ва ўстановы адукацыі раёна прыйшлі 3 выпускнікі, якія вучыліся па мэтавых дагаворах.

У гэтым годзе мы прадоўжым работу са здольнымі і адоранымі дзецьмі. Педагогі ставяць перад сабой задачу прырасці поспехамі ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, выйсці на рэспубліканскі ўзровень конкурсу навуковадаследчых работ, які дае дзецям магчымасць выкарыстоўваць льготы пры паступленні. Установы адукацыі цесна супрацоўнічаюць з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэ рава ў плане развіцця навуковадаследчых кампетэнцый навучэнцаў. Выкладчыкі ВДУ з’яўляюцца кансультантамі вучэбна-даследчых работ вучняў. Наладжана супрацоўніцтва з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Устаноўлены сувязі з рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства БДУ, кітайскімі грамадскімі арганізацыямі.

У мінулым навучальным годзе было багата поспехаў. На конкурсе даследчых работ «Эўрыка2024» работа вучаніцы 10 класа Мікіціхінскай СШ Юліі Купрыянавай адзначана дыпломам ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама. Упершыню за пяць год мы сталі прызёрамі заключнага (абласнога) этапа конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) і праектаў вучняў VVIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці «Я пазнаю свет» сталі вучні СШ № 1, Слабадской БШ, Мішневіцкай БШ, СШ № 2.

?Некалькі слоў пра гатоўнасць школ і садоў.

– Установы адукацыі добра падрыхтаваліся да новага навучальнага года, тут створаны камфортныя і, галоўнае, бяспечныя ўмовы для дзяцей. Так, вясной адпаведныя службы вынеслі 100 заўваг, якія неабходна было ліквідаваць да 1 верасня. 99 з іх ліквідаваны. Хачу падзякаваць кіраўнікам і калектывам устаноў за тое, што яны не чакалі бюджэтных грошай, а самі з дапамогай пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў выканалі даволі вялікія аб’ёмы работ.

?Аксана Генадзьеўна, раскажыце пра асноўныя змяненні і новаўвядзенні ў сістэме адукацыі.

– Сістэма адукацыі краіны, не адмаўляючыся ад традыцый і напрацовак, аператыўна рэагуе на запыты часу. У студзені гэтага года, па сутнасці, прайшла дашліфоўка Кодэкса аб адукацыі, якая носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, павышэнне яе якасці, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі. Важна, што з 1 верасня ў кожнай школе ўваходзіць у сілу школьны стандарт, які вызначае правы і абавязкі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: педагогаў, вучняў, бацькоў.

У новым навучальным годзе колькасць урокаў па прадмеце «Фізічная культура і здароўе» павялічваецца з двух да трох. Нагадаю, што наяў насць спартыўнага абутку і адзення на ўроках фізкультуры і здароўя абавязковая.

Павялічыцца колькасць гадзін на правядзенне грамадска карыснай працы з разліку адна вучэбная гадзіна ў тыдзень для 38 класаў і дзве вучэбныя гадзіны ў тыдзень для 9-11 класаў.

З 1 верасня ўступіць у сілу Пастанова Міністэрства адукацыі № 107 «Аб групах падоўжанага дня». Згодна з ёй групы падоўжанага дня будуць адкрывацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі для вучняў 19х класаў. У новым навучальным годзе будзе адкрыта 18 груп (440 дзяцей).

Новаўвядзеннем з’яўляецца і тое, што вучоба ў 10 класах завершыцца 25 мая, каб вызваліць час для правядзення вучэбнапалявых збораў з 26 мая да 5 чэрвеня. З 2026 года яны стануць абавязковымі для ўсіх дзесяцікласнікаў.

З 2026 года замацавана вызваленне вучняў ад выпускных экзаменаў у 11 класе па медыцынскіх паказаннях. Такія выпускнікі атрымаюць дакументы аб адукацыі, атэстат па сваіх гадавых адзнаках. Раней падобнае дзейнічала толькі ў адносінах да вучняў 9х класаў.

?Зараз дзеці і бацькі актыўна абмяркоўваюць забарону карыстання мабільнымі тэлефонамі ў школах. Раскажыце, як гэта будзе рэалізавана на практыцы.

– У школах Беларусі пачне дзейнічаць забарона на мабільныя тэлефоны, хаця гэта не ў навіну. Так, у мінулым навучальным годзе ў школах практыкаваліся дні і тыдні без мабільных тэлефонаў. З 1 верасня будзе забаронена іх выкарыстанне падчас вучэбнага працэсу. Вучні будуць здаваць тэлефоны перад пачаткам заняткаў і забіраць пасля іх заканчэння. Захоўванне тэлефонаў ва ўстановах адукацыі арганізавана ў спецыяльна абсталяваных месцах. Абмежаванне ў выкарыстанні тэлефона будзе распаўсюджвацца і на педагогаў.

Як гэта будзе на практыцы? У кожнай школе свой алгарытм. На маю думку, найбольш аптымальны такі падыход, як у СШ № 1. Вучань прыходзіць у клас на першы ўрок і кладзе мабільны тэлефон у спецыяльную скрыню. Настаўнік пасля ўрока адносіць скрыню з гаджатамі ў спецыяльную шафу, закрывае на замок і аддае ключ адказнаму за захоўванне. У большасці школ шафы знаходзяцца пад відэаназіраннем.

Калі вучань прыйшоў, скажам, да другога ўрока, то аддае гаджат ці класнаму кіраўніку, ці дзяжурнаму настаўніку. Калі вучню неабходна тэрмінова патэлефанаваць, то ён звяртаецца да класнага кіраўніка ці дзяжурнага настаўніка, які дасць тэлефон для размовы. На апошні ўрок настаўнік прыходзіць у клас са скрыняй з тэлефонамі і пасля заканчэння ўрока раздае іх вучням.

?Якія патрабаванні да дзелавога стылю адзення вучняў школ?

– Скажам так: тут фактычна нічога новага няма. Школьнікі абавязаны штодзённа прытрымлівацца дзелавога стылю адзення на вучэбных занятках, за выключэннем урокаў фізкультуры і працы. Нагадаю, што кожная навучальная ўстанова сама вызначае канкрэтныя элементы школьнага адзення ў рамках дзелавога стылю (гальштукі, камізэлькі, значкі і інш.). Гэта работа вялася на працягу некалькіх год.

?Што вы лічыце галоўным у адукацыйным працэсе і што хочаце сказаць усім яго ўдзельнікам напярэдадні новага навучальнага года?

– Безумоўна, адна з найважнейшых задач сістэмы адукацыі – выхаванне годных грамадзян краіны. Педагогі Шуміліншчыны вучаць дзяцей несці адказнасць за свае ўчынкі, дапамагаюць фарміраваць уласны погляд на свет, знаходзіць сваё я. Вучаць шанаваць і берагчы сваю культурную спадчыну і любіць Бе ларусь!

Пачынайце новы навучальны год з добрым настроем, дабівайцеся ўсяго таго, што запланавалі. Безумоўна, верце ў сябе і вучняў, якія да вас прыходзяць! Не сумняваюся, што ў новым навучальным годзе агульнымі намаганнямі мы справімся з усімі задачамі, якія стаяць перад намі. Няхай ён стане часам здзяйснення на шых самых смелых планаў.

– Дзякуй за размову. Паспяховага навучальнага года!

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *