Возле дороги Р-20 поселились паровозик и трактор, матрёшки и молодки с караваем

Новости Общество

Спадарожнікі

Да «Славянскага базару» ўздоўж дарогі Р-20 “пасяліліся” фігуры, што ўпрыгожваюць ландшафт і падымаюць настрой не толькі жыхарам Шуміліншчыны, але і тысячам людзей, якія штодня праязджаюць па гэтай дарозе праз наш раён.

Фігуркі “вясёлых” трактара і цягніка, матрошак, вусеня, кабеты з караваем і іншыя зроблены з рулонаў саломы, запакаваных у стрэйч-плёнку.

Такое вось сяброўства сельскай гаспадаркі і мастацтва. Дарэчы, роспісам малых архітэктурных форм алейнымі фарбамі займаліся работнікі культуры раёна, а таксама майстар Обальскага керамічнага завода Наталля Баранава.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *