15 детей отдохнули в лагере «Юниор» при физкультурно-оздоровительном центре

Новости Образование Спорт, туризм

«Юніёр» збірае сяброў
Упершыню на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра працуе спартыўна-аздараўленчы лагер дзённага знаходжання «Юніёр», які сабраў 15 падлеткаў.
Як адзначае дырэктар лагера Ларыса Маладзечкіна, задача «Юніёра», каб дзеці адпачылі і аздаравіліся, яшчэ больш палюбілі актыўны лад жыцця, урэшце, адарваліся ад камп’ютараў і смартфонаў.
Раніца ў «Юніёры» пачынаецца з зарадкі. Кожны дзень у лагеры прысвячаецца пэўнаму віду спорту. Дзеці даведваюцца пра гэты від спорту, вучацца, як гуляць, удзельнічаюць у міні-спаборніцтвах (і гэта ўсё у адзін дзень!). Так, спорт-знаёмствы прайшлі з бадмінтонам, настольным тэнісам, гарадошным спортам, дартсам і інш. А вось турызму ў «Юніёры» прысвяцілі цэлых тры дні. У першыя два вучылі турысцкім навы-ам, а ў трэці падлеткі адправіліся ў турпаход на Шумілінскае возера.
У госці да «Юніёра» прыязджалі падлеткі з «Каласка», лагера, які працуе на базе Слабадской школы. Зразумела, што галоўным мерапрыемствам падчас сустрэчы стала
вясёлая спартландыя. Штодзень для адпачываючых – заня-кі ў трэнажорнай зале і басейне. «Юніёр» – гэта не толькі спорт і фізкультура. Тут ба-гата выхаваўчых мерапрыемстваў, так, напрыклад, была экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей.
Завершыцца змена ў суботу вялікім агульным спартыўным мерапрыемствам, якое стане яркім фіналам адпачынку ў «Юніёры».
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *