Создаём красоту сами

Общество

Адрасы прыгажосці
“Кветкі – маё жыццё”
У жыцці Валянціны Сямёнаўны Пахоменкі з Язвіна кветкі займаюць асаблівае месца. Яны паўсюль: у двары, на агародзе, у палісадніку, на падаконніках, у школьным класе (Валянціна Сямёнаўна – настаўніца пачатковых класаў). “Кветкі – маё жыццё”, – усміхаецца жанчына. І дом, зразумела, патанае ў петуніях, гладыёлусах, вяргінях. Гаспадыня пастаянна сочыць за навінкамі каталогу “Сортнасенгародніна”, які прапаноўваюць на паштовым аддзяленні сувязі. Дапамагаюць даглядаць кветкавую гаспадарку ўнучка Аліна, зяць Вячаслаў, які заўсёды рады дапамагчы любімай цешчы.
Надзейны дом
На вуліцы Іспянкова ў Язвіне  міжволі спыняешся ля сядзібы Зінаіды Якаўлеўны і Валерыя Іванавіча Жандаравых. А каб стварыць такую прыгажосць, сям’я працавала многа гадоў. Кіраўніком і праекціроўшчыкам з’яўляецца гаспадыня, яна ж і першы работнік – з рыдлёўкай, граблямі ці лейкай ў руках.  І вось ужо квітнеюць ружы, наліваецца вінаград, зроблена дзіцячая пляцоўка.
Ля ганка – лаватэры, лілеі, астры. Ва ўмелых руках гаспадароў памаладзеў і бацькоўскі дом. Адрамантавалі яго, зрабілі прыбудову.

Любяць сваю вуліцу
Прыгажосць трэба ствараць не толькі ля ўласнага дома, але і  ля шматпавярховак. Паглядзіце, як здорава на вуліцы Светласельскай, як прыемна глядзець на кветкавую прыгажосць. “А зрабілі яе людзі з залатымі рукамі, – расказаў старшыня Светласельскага сельсавета В. В. Шчарбакоў. – Калі б кожны пасадзіў кветак столькі, колькі Надзея Аляксандраўна Брыт, наш раён патануў бы у прыгажосці”. Дададзім, што ў Надзеі Аляксееўны кветкі і ў кватэры, і на агародзе, і на падворку.
Шмат кветак і ў яе суседзяў: Таццяны Уладзіміраўны Лявонавай і Антаніны Міхайлаўны Аляксеенка. Клумбы, клумбачкі, вазоны з кветкамі… Тут жывуць людзі, якія любяць свой дом, сваю вуліцу, свой горад.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *