УП ЖКХ Шумилинского района ведёт подготовку к отопительному сезону

Новости Экономика

Якасная, плённая і планамерная работа летам – спакойны без надзвычайных сітуацый ацяпляльны сезон. Гэта добра разумеюць ва УП ЖКГ, таму і падрыхтоўчыя работы пачынаюць літаральна адразу пасля заканчэння ацяпляльнага сезона. У полі зроку ўсё: кацельні, цеплапункты ў шматкватэрных дамах. Але найбольш пільная ўвага – рэканструкцыі цеплатрас, якая ўключаюе замену старых на сучасныя ПІ-трубы.

Дзесяць гадоў назад страты цепланосьбіта складалі больш чым 20%, зараз – 8,6%. «Зразумела, гэтыя лічбы дасягнуты дзякуючы сістэматычнай і спланаванай рабоце. Так, мы практычна адмовіліся ад паветраных цепласетак, – расказвае вядучы інжынер-цеплатэхнік УП ЖКГ Кацярына Сіўцова. – Зараз у раёне 92% цепласетак – гэта сучасныя ПІ-трубы».

Першай пачалі рэканструкцыю цепласетак у Обалі па вуліцы Вышалескага, па-мянялі 500 метраў. На сённяшні дзень у пасёлку 95% цеплатрасы – ПІ-труба. Акрамя гэтага зроблены рамонт мясцовай кацельні. Спецыялісты УП ЖКГ запэўніваюць, што работы, праводзімыя сёлета ў Обалі, дазволяць больш эфектыўна працаваць падчас ацяпляльнага сезона.

У Дабеі тыдзень таму памянялі 400 метраў цеплатрасы, і цяпер тут 100% ПI-труба. У ліпені рэканструкцыю цеплатрасы пачнуць і ў Шуміліне. Заменяць участак ад цэнтральнай кацельні да мікрараёна Брыкет.

Як адзначае Кацярына Сіўцова, у Шуміліне працягласць цеплатрасы складае каля 30 кіламетраў, пасля рэканструкцыі каля 92% цеплатрасы будзе з ПІ-трубы, а да 2025 года павінны выйсці на 100%. Работы па рэканструкцыі цепласетак УП ЖКГ выконвае за кошт уласных сродкаў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *