БОРЬБА С ПРЕСТУПНОСТЬЮ. ВЫПОЛНЕНИЕ ЭКОНОМИЧЕСКИХ ЗАДАЧ

Актуалии Безопасность Экономика

Барацьба са злачыннасцю.
Выкананне эканамічных задач

27 красавіка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта.  Пасяджэнне правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Першым на парадак дня было вынесена пытанне аб рабоце па папярэджанні крадзяжоў маёмасці ўсіх формаў уласнасці.   У абмеркаванні гэтага пытання прынялі ўдзел Г. М. Грынкевіч – начальнік аддзела па нагляду за дазнаннем пракуратуры Віцебскай вобласці, С. П. Пашко – намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.
Перш чым пачаць размову па раёну, пракурор раёна Я. Ю. Гуляеў расказаў пра сітуацыю па кра-дзяжах у межах Віцебскай вобласці. Яўген Юр’евіч адзначыў, што ў мінулым годзе ў вобласці здзейснена 9059 крадзяжоў і што іх колькасць за апошні час няўхільна расце. Было зарэгістравана летась 650 крадзяжоў маёмасці юрыдычных асоб, як дзяржаўнай, так і прыватнай форм уласнасці (у Шумілінскім раёне – 24), што сведчыць пра нездавальняючую работу асобных уласнікаў па захаванні маёмасці.
Не ўдалося стрымаць рост кра-дзяжоў і ў Шумілінскім раёне – 44 крадзяжы за студзень-сакавік (на 1 больш, чым у мінулым годзе). Хоць, як паведаміў першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў І. А. Шаціла, нашы аператыўнікі дабіліся лепшага (на 18%) раскрыццяі крадзяжоў, чым у сярэднім па вобласці.
“Але ж па вобласці злачыннасць 31,4 на 10 тысяч насельніцтва, а па Шумілінскім раёне – 42,5”, парыраваў У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч лічыць, што тут ёсць над чым працаваць і міліцыі, і грамадскім фарміраванням па ахове правапарадку, павінны па ўсёй строгасці адказваць за захаванасць дзяржаўнай маёмасці  юрыдычныя асобы. Але ў нас па-ранейшаму на некаторых аб’ектах адкрыты доступ у падвалы, на тэхнічныя паверхі, па-ранейшаму многія прадпрыемствы не абсталяваны сігналізацыяй, на некаторых вартавая служба несумленна выконвае свае абавязкі, што стварае спрыяльныя умовы для крымінальных элементаў і садзей-нічае росту крадзяжоў.
Рашэнне райвыканкама, прынятае па гэтым пытанні, нацэльвае на больш выніковую работу па папярэджанні крадзяжоў як раённы аддзел унутраных спраў, так і суб’екты гаспадарання, сельвыканкамы, грамадскія фарміраванні.
На парадак было вынесена пытанне аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту раёна за першы квартал. З інфармацыяй па гэтаму пытанню выступіў намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў. У прыватнасці, Віктар Віктаравіч адзначыў, што з зацверджаных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця выкананы аб’ём рознічнага тавараабароту і тэмп росту экспарту тавараў.
Удзельнікі пасяджэння разгледзелі таксама вынікі работы “Шумілін-скай райплемстанцыі” за першы квартал, абмеркавалі іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *