В КУСГП «Улльский» продолжается заготовка кормов

Сельское хозяйство

З надеждай на другі ўкос

Калі ў мінулыя гады механізатары КУСП «Ульскі» маглі пахваліцца добрым ураджаем травы  на прыдзвінскіх палетках, то сёлета там першага ўкосу практычна не атрымалі –  травы ад сухмені выгаралі. Сітуацыю ўратавалі палеткі, засеяныя канюшынай і цімафееўкай.

На такім полі ля вёскі Грудзінава мы пабывалі нядаўна. Тут працаваў мясцовы кормаатрад, да якога прыехала дырэктар гаспадаркі Валянціна Лабейка. «Як бачыце, работа арганізавана ў комплексе. На КЗРы напрамую ўбірае траву Валерый Тупіцын. На МТЗ з касілкай працуе Дзмітрый Цярэнцьеў, – расказала Валянціна Уладзіміраўна. – Здробненую траву да траншэі адвозяць Аляксандр Кляцкоў, Віктар Маруцька і Аляксандр Баранаў».

Пакуль размаўляем, да краю поля на МТЗ з граблямі пад’язджае Сяргей Агафонаў(на здымку). Кіраўнік гаспадаркі раіць сфатаграфаваць механізатара – адказны, сумленны, працавіты. «За дзень зграбаю да 30 гектараў травы, – кажа Сяргей. – Валкі на кормаўборачным камбайне падбірае Генадзь Кадукоў».

На асноўных палетках першы ўкос у «Ульскім» завяршаецца. Тым не менш уборку травы будуць працягваць весці на закінутых агародах, ля меліярацыйных каналаў, на няўдобіцах. Але і гэтага, напэўна, будзе недастаткова. Таму спадзяюцца на другі ўкос, а таксама на ўраджай аднагадовых, якіх засеялі на 132 гектарах.
Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *