Черника в этом году не уродила, жалуются ягодники

Мир увлечений Экология

Беднае лета – чарніц мала

Калі ў мінулыя гады на рэйсавых аўтобусах, якія курсіравалі праз Мікалаева ці Мішкавічы, было вельмі многа аматараў лясных дароў, то ў гэтым годзе адноснае зацішша. Прычына зразумелая – лес небагаты на ягады.

Зрэйсавага аўтобуса Шуміліна-Мішкавічы мы сустрэлі толькі дзвюх шумілінскіх жанчын. «Былі ў лесе каля Мішкавіч, за цэлы дзень назбіралі па тры літры чарніц, – расказалі яны. – Больш змарыліся, чым набралі».

«У гэтым годзе нават і не адкрывалі нарыхтоўчы пункт, – расказала Наталля Маліноўская з Кардона. – Прымаць няма чаго: ні чарніц, ні лісічак. Такога беднага лета за апошнія дваццаць гадоў і не прыпомню. Кажуць, будзе многа дурніц, але

яны яшчэ не выспелі». Такая ж сітуацыя і ў іншых нарыхтоўчых пунктах.

«Чарніц можна сабраць толькі ў балоцістых мяс-цінах, дзе крыху захавалася вільгаць, – падзялілася Іна Пруднікава з аг. Крывое Сяло. – Нядаўна з мужам хадзілі на невялічкае балота ля Курылаўшчыны, збіралі па адной ягадцы. Сабралі тры літры на дваіх. Паесці хапіла і піражкоў з чарніцамі спячы».

Адзіным лесам, які пахвалілі заядлыя ягаднікі, застаецца Мясаедаўскі. «Больш нідзе ягад няма, нават і не шукайце, – запэўніла Любоў Давыдзенка з Мікалаева. – У Мясаедаве адносна нізкае месца, і ў яловым лесе не было марозу, вось чарніцы і выраслі. Учора з раніцы да абеда сабрала 15 літраў ягад. За цэлы дзень можна назбіраць 25 літраў, але гэта вельмі цяжка. У лесе людзі ёсць, але нямнога. Мясаедаўскі лес вялікі, і не ўсе ведаюць мясціны».

Лішкі чарніц аматары-ягаднікі рэалізуюць на рынках. У Віцебску, Полацку, Бешанковічах. Прывозяць і ў Шуміліна. Паўлітровы слоік ягад зараз каштуе пяць рублёў. Пяцілітровае вядзерца ягад можна купіць і за 45.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *