Государственная адресная социальная помощь

Закон Официально

Дзяржаўная адрасная дапамога
У мэтах умацавання дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва і ўкаранення комплекснага падыходу да яе прадастаўлення з 1 красавіка ўступіў у сілу  Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  №41 ад 19 студзеня 2012 года “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”.
Згодна з новым  дакументам дзяржаўная адрасная дапамога насельніцтву прадастаўляецца ў выглядзе:
— штомесячнай і (ці) аднаразовай сацыяльных дапамог на набыццё прадуктаў харчавання, лекаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці, а таксама на аплату (поўнасцю і часткова) жыллёва-камунальных паслуг;
сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузкаў;
сацыяльнай дапамогі на аплату тэхсродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;
забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця.
Штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам) пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах за два апошнія кварталы ніжэй найбольшай велічыні зацверджанага Саветам Міністраў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
Памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі на кожнага члена сям’і (грамадзяніна): складае станоўчую розніцу паміж крытэрыем патрэбнасці і сярэднедушавым даходам сям’і (грамадзяніна). Ён пералічваецца пры павелічэнні крытэрыю патрэбнасці ў перыяд прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі.
З 1 красавіка 2012 года прадастаўленне штомесячнай сацыяльнай дапамогі адзінокім непрацаздольным грамадзянам, якія дасягнулі 70 год, адзінокім інвалідам 1 і 2 групы, няпоўным сем’ям, у якіх бацька ажыццяўляе догляд за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 год, прадоўжана з 6 да 12 месяцаў.
У больш сціслыя тэрміны змогуць атрымаць адрасную сацыяльную дапамогу грамадзяне, якія сталі беспрацоўнымі ў выніку ліквідацыі прадпрыемства, скарачэння колькасці ці штатаў. Іх сярэднедушавы даход будзе разлічвацца за 3 месяцы, што папярэднічаюць месяцу звароту за дапамогай.
Аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), якія апынуліся па аб’ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, парушаючай нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш 1,5 велічыні крытэрыю патрэбнасці.
Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой знаходзіцца сям’я (грамадзянін), у суме, не перавышаючай 10-разовага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, што дзейнічае на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі.
Сацыяльная дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузкаў прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і (грамадзяніна) дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 год, што маюць IV ступень страты здароўя, інвалідам 1 групы (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва) на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда ці заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў падгузках і дакументаў (копіі таварных чэкаў аптэк, юрасоб, якія гандлююць такім таварам, з указаннем назвы тавару), што пацвярджаюць выдаткі на іх набыццё. Памер сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузкаў ўстанаўліваецца ў суме, што не перавышае 3-разовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе данай сацыяльнай дапамогі.
Сацыяльная дапамога на аплату тэхсродкаў сацыяльнай рэабілітацыі прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і (грамадзяніна) дзецям ва ўзросце да 18 год, не прызнанымі інвалідамі, але якія маюць патрэбу па медыцынскіх паказаннях у такіх сродках, а таксама інвалідам 3 групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва.
Унесены змены ў пералік тэхсродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. Для жанчын, якія маюць 3 групу інваліднасці, прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога на набыццё пратэзу малочнай залозы з ліфамі.
Памер данай сацыяльнай дапамогі роўны кошту тэхсродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.
Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця прадастаўляецца сем’ям, якія маюць сярэднедушавы даход ніжэй крытэрыю патрэбнасці.
Сем’ям пры нараджэнні двойні ці больш дзяцей такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу.
С. ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №35 ад 04.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *