«Сегодня мы особенно дорожим каждым зернышком»

Главное Сельское хозяйство

«Сёння мы асабліва даражым кожным зярняткам»

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Шумілінскага райвыканкама Уладзімір Пушноў пракаменціраваў задачы, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы на селектарнай нарадзе па арганізацыі ўборкі зерневых:

– Кіраўнік дзяржавы параўнаў жніво з харчовым фронтам, дзе перамагае той, хто лепш падрыхтаваны і задзейнічаў для гэтай мэты ўсе рэсурсы. У нашым раёне справы арганізаваны менавіта так, бо работа наперадзе чакаецца сур’ёзная: трэба ўбраць 9422 гектары зерневых і зернебабовых, у тым ліку 4300 га азімых. Асаблівасці гэтага года ў тым, што лета засушлівае, практычна два месяцы без дажджоў, гэта аказала негатыўны ўплыў на ўраджай.

Таму сёння мы асабліва даражым кожным зярняткам. Сельгаспрадпрыемствы загадзя адрамантавалі 33 камбайны, якія і будуць працаваць на жніве. У дадатак на днях КУСГП «Сіроцінскі» атрымаў новы камбайн, на якім таксама будуць убіраць ураджай. Двума камбайнамі дапаможа раёну мясакамбінат (яны будуць працаваць у «Лаўжанскім»). На ўборачную прыцягнуты 17 чалавек з прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Горад прыйдзе на дапамогу весцы.

Жніво ў раёне распачата. Убіраем азімы рапс і азімы ячмень. У сёлетні засушлівы год лепш выраслі азімыя, якія ранняй вясной паспелі набраць сілу – гэты факт абавязкова будзем улічваць пры асенняй сяўбе.

Перад гаспадаркамі Шуміліншчыны стаіць задача ўбраць ураджай своечасова, якасна і без страт. Для гэтага ёсць усё: эхніка, вопытныя механізатары і іх жаданне працаваць. Поўнасцю падрыхтаваны да работы ўсе зернесушыльныя комплексы гаспадарак раёна. У раёне створаны дзве тэхналагічныя групы з ліку спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, якія штодзень выязджаюць на палеткі і даюць ацэнку ходу палявых работ. На гэта ж нацэлены і рэйдавыя групы, у якія ўваходзяць інспектары па ахове працы, ратавальнікі, праваахоўныя органы, старшыні прафсаюзных арганізацый. Спадзяемся, усе разам хутка справімся з уборачнай кампаніяй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *